Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Мінску, які размяшчаецца на Кальварыйскіх могілках, дзякуючы гэтаму таксама мае назву «кальварыйскі касцёл»«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. Стр. 330. ISBN 5-85700-078-5..
Адміністрацыйна адносіцца да кальварыйскага дэканату Мінска-Магілёўскай архіепархііАфіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі. Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі, уключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьЗбор помнікаў гісторыі і культуры. Мінск. Стар. 87.
Гісторыя
Першы каталіцкі храм на месцы сучаснага касцёла быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, калі Кальварыйскія могілкі размяшчаліся далёка за межамі МінскаКасцёл Узвіжання Святога Крыжа (на Кальварыі). Касцёл быў «драўляны, на падмурку», меў дзве высокія трох'ярусныя вежы. На могілках кармелітскага ордэна, чый манастыр знаходзіўся ў Мінску, арганізавалі «кальварыю», гэта значыць Крыжовы шлях з капліцамі ў месцах стаяння.
У 1798 годзе пасля стварэння Мінскай епархіі, Кальварыйскі касцёл перайшоў да мінскіх францысканцаў, а могілкі сталі агульнагарадскімі каталіцкімі могілкамі.
У 1836 годзе струхлелы драўляны будынак раскідалі, а на яго месцы ў 1839—1841 гадах пачалі будоўлю мураванага храма ў неагатычным стылі. У 1842 годзе касцёл быў асвячоны.
У 1930-я гады касцёл застаўся адзіным дзеючым у Мінску, але нават у ім не было плябана. Аднак перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны зачынілі і яго. Набажэнствы аднавіліся у час нацысцкай акупацыі Мінска, але адразу па заканчэнні вайны будынак быў прыстасаваны пад майстэрні. У 1980 годзе касцёл вярнулі вернікам, тады ж адрамантавалі.
Архітэктура thumb|250px Касцёл Узвіжання Святога Крыжа аднанефны, з прамавугольнай апсідай, перакрыты цыліндрычным, з распалубкамі, скляпеннем, пад двухсхільным дахам. Дзве маленькія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць нешта накшталт невялікага трансэпта. Галоўны ўваход мае выгляд спічастага партала, над ім знаходзіцца вежа-званіца.
У крыпце пад касцёлам пахаваны мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.
Спасылкі
Мінск Катэгорыя:Касцёлы Мінска Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:1841 год у Мінску Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі