Епа́рхія (ад ) у хрысціянскай царкве — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на чале з епіскапам (архірэем). Першапачаткова епархія як вобласць, якая кіруецца епіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадской абшчыны, але пасля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыіПрынцып «кананічнай тэрыторыі» ў праваслаўнай традыцыі ..
У грэчаскіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй епархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).
У Рымска-каталіцкай царкве епархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.
У сучаснай Рускай Праваслаўнай Царкве Статут Рускай Праваслаўнай Царквы 2000 года вызначае епархію як «мясцовую царкву, якая ўзначальваецца архірэем і аб'ядновае епархіяльныя ўстановы, благачынні, прыходы, манастыры, падвор'і, Духоўныя адукацыйныя ўстановы, брацтвы, сястрыцтвы, місіі» Статут РПЦ, Гл. 10, п. 1.
«Епархіяльны архірэй, па пераемству ўлады ад святых апосталаў, ёсць прадстаяцель мясцовай царквы — епархіі, кананічна кіраўнік яе пры саборным садзейнічанні кліру і парафіян» Статут РПЦ, Гл. 10, п. 6.
Межы епархіі вызначаюцца Свяшчэнным Сінодам і звычайна ўзгадняцца з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.
З 1990-х епархіяльны падзел ва УПЦ і ў Беларускім Экзархаце значна адрозніваецца ад адміністрацыйнага абласнога падзелу: колькасць епархій і епархіяльных архірэяў пераўзыходзіць колькасць рэгіёнаў.
Гл. таксама Архіепархія (архідыяцэзія) Спіс епархій Рускай праваслаўнай царквы
Літаратура Епархія // — С. 392.
Катэгорыя:Эклезіялогія