Мультысусвет () — гіпатэтычнае мноства ўсіх магчымых рэальна існуючых паралельных сусветаў (уключаючы той, у якім мы знаходзімся). Уяўленні аб структуры такога мультысусвету, прыродзе кожнага сусвету, які ўваходзіць у яго склад, і адносінах паміж гэтымі сусветамі залежаць ад абранай гіпотэзы.

У навуцы Розныя гіпотэзы аб існаванні мультысусвету выказваліся спецыялістамі па касмалогіі і астраноміі, фізікамі, філосафамі, фантастамі.

Тэрмін «мультысусвет» быў створаны ў 1895 годзе філосафам і псіхолагам Уільямам Джэймсам (William James) і папулярызаваны пісьменнікам-фантастам Майклам Муркакам. Часта выкарыстоўваюцца таксама такія тэрміны, як «альтэрнатыўныя сусветы», «альтэрнатыўныя рэальнасці», «паралельныя сусветы» або «паралельныя светы».

Магчымасць існавання мультысусвету спараджае розныя навуковыя, філасофскія і тэалагічныя пытанні. Дадзеная ідэя актыўна выкарыстоўваецца, напрыклад, у тэорыі струн. Здагадка аб існаванні мультысусвету выкарыстоўваецца таксама ў многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі.

Класіфікацыя Тэгмарка

выказаў здагадку, што любому матэматычна несупярэчліваму набору фізічных законаў адпавядае незалежны, але рэальна існуючы сусвет. Гэтая здагадка, хоць і не паддаецца эксперыментальнай праверцы, прывабна тым, што здымае пытанне, чаму назіраныя фізічныя законы і значэнні фундаментальных фізічных пастаянных менавіта такія.

Тэгмарк прапанаваў наступную класіфікацыю светаў, за межамі нашага:

Узровень 1: светы за межамі нашага касмалагічнага гарызонту (пазаметагалактычныя аб’екты); Узровень 2: светы з іншымі фізічнымі канстантамі (напрыклад, сусветы на іншых бранах у M-тэорыі); Узровень 3: многасусветная інтэрпрэтацыя квантавай механікі (уключае сусветы, якія ўзнікаюць у рамках многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі); Узровень 4: канечны ансамбль (уключае ўсе сусветы, якія рэалізуюць тыя ці іншыя матэматычныя структуры).

У філасофіі і логіцы

Мадальны рэалізм

Магчымыя светы — адзін са сродкаў інтэрпрэтацыі імавернасці, гіпатэтычных меркаванняў і т. п. У сувязі з гэтым, шэраг філосафаў, у прыватнасці , сцвярджае, што любы магчымы свет рэалізуецца, бо магчымасць і рэчаіснасць — дзве дадатковыя ўласцівасці аднаго і таго ж свету. Адпаведна, што з’яўляецца магчымасцю, а што рэчаіснасцю, залежыць ад свету, у якім знаходзіцца назіральнік (гэтая канцэпцыя называецца «мадальным рэалізмам»)[http://www.i-u.ru/biblio/archive/epshteyn_filo/01.aspx Библиотека РГИУ ::: Философия возможного :::.

Літаратура Bernard Carr, ed. (2007) Universe or Multiverse? Cambridge Univ. Press.

Спасылкі

Aurélien Barrau, Physics in the Multiverse. How many universes are in the multiverse? Физики оценили число параллельных вселенных // Мембрана. Александр Виленкин. Одна Вселенная или множество? Одинока ли наша Вселенная?

Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Філасофія навукі Катэгорыя:Анталогія Катэгорыя:Тэорыя струн