Бядрынец каменяломнікавы, Бядрынец каменяломкавыНазва згодна з , Бядрынец разразны — у крыніцы пад назвай (Pimpinella saxifraga) — травяністая расліна сямейства парасонавых.

Назва

Бядрынец каменяломкавы, дзягель, едранец, едрынецFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897., броніц, берджанец, варанец, дзянгель, ядрынец Ботанический словарь, СПб., 1878. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918., бядрынец-каменяломка, пастарнак палявы, пятрушка паляваяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.Носович И. И. Словарь белорусского наречия. СПб., 1870.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могилев., бедрынец, перац палявы.

Батанічнае апісанне

Вышыня 15-60 см, сцябло прамое. Расце ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, узлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні дробнымі белымі, радзей ружаватымі кветкамі. Блізкі сваяк анісу (а таксама каляндры, кропу, кмену).

Класіфікацыя

Падвіды У межах віду вылучаюць некалькі падвідаўПаводле сайта EOL (гл. картку расліны).:

 — падвід характарызуецца шаравата-апушаным сцяблом; у прыкаранёвага лісця лісточкі буйныя, зваротна-яйкападобныя. Корань на зломе сінее.

Таксанамія Від Бядрынец каменяломнікавы ўваходзіць у род сямейства парадку .

Значэнне і выкарыстанне

Як прыправа (цяпер фактычна забытая ў Беларусі) ужываецца пераважна маладое лісце з далікатным пахам і памяркоўна пякучым, даўкім смакам, што нагадвае агуркі, выключна ў свежым выглядзе — прыпраўляюць салаты, супы з гародніны, соўсы, вараную гародніну і рыбу; выкарыстоўваюць таксама ў якасці сурагату гарбаты. Лісце і плады ўжываюцца для араматызацыі вінаў, а карэнне — у вытворчасці горкіх лікёраў. У XIX стагоддзі ў Беларусі бядрынец, папярэдне вымачаны ў вадзе, дадаваўся ў тытунь-самасад дзеля паляпшэння смаку.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Бядрынец Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе