Клуб Сяргея Алейнікава — адзін з трох ганаровых клубаў, заснаваны рэдакцыяй газеты “Прессбол” (разам з клубам бамбардзіраў і клубам "сухіх" варатароў). Уключае футбалістаў, якія сыгралі 500 і больш матчаў на вышэйшым узроўні. Названы ў гонар выбітнага айчыннага футбаліста Сяргея Алейнікава, які першы сыграў гэту колькасць матчаў у прафесійным футболе.

Умовы ўключэння У клуб уключаюцца футбалісты, якія сыгралі 500 і больш матчаў у: 1) вышэйшых лігах (дывізіёны 1) чэмпіянатаў Беларусі, СССР і замежных краін; 2) у розыгрышах Кубкаў Беларусі, СССР і іншых краін на ўсіх стадыях (у Англіі, Францыі і Японіі — яшчэ і ў Кубках ліг); 3) у складзе нацыянальнай, алімпійскай і маладзёжнай зборных Беларусі і СССР; 4) у еўрапейскіх клубных кубкавых турнірах (Кубак чемпіёнаў/Ліга чэмпіёнаў, Кубак УЕФА/Лігі Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў і Кубак Інтэртота) у складзе беларускіх (з 1992 года), савецкіх (да 1992 года) і замежных клубаў; 5) у Суперкубках Беларусі, СССР і іншых краін.

Склад клуба На студзень 2023 года ў клуб уваходзяць: Аляксандр Глеб (731 матч) Аляксандр Юрэвіч (709) Ігар Стасевіч (660) Дзмітрый Ліхтаровіч (651) Сяргей Гурэнка (615) Станіслаў Драгун (605) Раман Васілюк (597) Аляксандр Шагойка (591) Віталь Радзівонаў (582) Аляксандр Кульчы (578) Валянцін Бялькевіч (576) Аляксей Панкавец (562) Цімафей Калачоў (555) Сяргей Алейнікаў (554) Алег Страхановіч (545) Алег Вераціла (540) Аляксандр Бычанок (539) Сяргей Кісляк (539) Сяргей Амельянчук (535) Ігар Ражкоў (523) Максім Бардачоў (521) Генадзь Блізнюк (518) Андрэй Зыгмантовіч (518) Аляксандр Паўлаў (517) Павел Рыбак (515) Дзмітрый Камароўскі (512) Максім Скавыш (510) Сяргей Крывец (504) Андрэй Лявончык (504) Арцём Канцавы (502)

Найбліжэйшым кандыдатам на ўступленне з’яўляецца Аляксандр Мартыновіч — 493 матчы.

Спасылкі Клуб Сергея Алейникова. Их цель — курс “500” http://www.pressball.by/articles/football/others/80390

Катэгорыя:Футбол у Беларусі