Міхась Кавы́ль, сапр. Язэп Казіміравіч Лешчанка (У літаратуры, напр. даведніках Гардзіцкага і Маракова, сустракаецца памылковая дата нараджэння — 1.11.1915, у энцыклапедыі «Беларускія пісьменнікі» у 6 т. у 3-м томе таксама памылкова — 1.2.1915 года. Праўдзівую дату 1.12.1915 пацвярджае уласнаручна запоўненая М. Кавылём анкета, альманах «Ля чужых берагоў» і зборнік «Міжагнёўе»., в. Покаршаў (Покрашава), Слуцкі павет, цяпер , Мінская вобласць — , , Нью-Джэрсі, ЗШАПамёр пісьменнік Міхась Кавыль. Ён пражыў 101 год; Псеўданімы і крыптанімы: М. К., Я. Ляшчына, Я. Л.) — беларускі паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія Нapaдзiўcя на Случчы­не. Ягоны бацька неўзабаве загінуў у вой­ску падчас Пepшaй Сycвeтнaй вaйны, і ў мaцi засталося пяцёpa дзяцeй. Вучыўся ў Грэскай сямігодцы, пасля ў Грозаўскай, а потым зноў у Грэскай, якую скончыў у 1930. У 1930—1933 гадах вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (Мінск). 23 лютага 1933 арыштаваны і асуджаны на 3 гады зняволення па справе «Беларускай народнай Грамады». Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. У 1935 годзе вызвалены, жыў у Варонежы (1935—1941), дзе вучыўся ў педагагічным інстытуце, працаваў на машынабудаўнічым заводзе «Камінтэрн», настаўнічаў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны на тэрыторыі СССР на Украінскім фронце. У 1942 трапіў у палон, у 1943 выпушчаны на волю, вярнуўся ў Мінск. Далучыўся да Саюза беларускай моладзі, скончыў прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Берлінам, на якіх рыхтавалі будучых кіраўнікоў СБМ, працаваў у аддзеле прапаганды ў Мінску.

З 1944 у эміграцыі ў Германіі, Бельгіі, дзе працаваў на шахтах. З 1950 у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы. Рэдактар першых трох нумароў газеты «Беларуская трыбуна», потым рэдактар не пазначаўся. У 1950-х браў актыўны ўдзел у працы Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі (БККА). Быў віцэ-старшынёй на Першым Кангрэсе беларусаў Амерыкі (11 лютага 1951). Сумесна з Янкам Золакам у 1958 г. рэдагаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Прыйсьце». Быў сябрам Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

З падвоенага № 27—28 (1983) быў сталым рэдактарам часопіса «Беларуская думка», аднак, з-за праблем са здароўем рэдактарскія функцыі перайшлі да друкара і выдаўца часопіса Ж. Навумчыка.

1 снежня 2015 года адзначыў стагоддзе, з чым яго павіншаваў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Управа Беларускага інстытута навукі і мастацтва разам з віншаваннем перадала яму, ягоным сынам і ўнукам копіі старонак з англамоўнай гісторыі беларускай замежнай літаратуры брытанскага прафесара Арнольда Макміліна, на якіх аўтар апісвае літаратурныя творы Міхася Кавыля.

Памёр 6 красавіка 2017 года ў Саўт-Рыверы і пахаваны на могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай.

Творчасць Друкавацца пачаў у 1929 у газеце «Беларуская вёска». Уваходзіў у літаратурную арганізацыю «Маладняк». У 1942—1944 друкаваўся ў газеце «Раніца», потым у шэрагу эміграцыйных выданняў.

На эміграцыі выйшлі зборнікі паэзіі «Ростань», «Пад зорымі белымі», «Першая рана», «Цяжкія думы», кніга выбраных твораў «Міжагнёўе».

Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, з украінскай пераклаў паасобныя творы Яра Славуціча, М. Рыльскага, П. Тычыны; з англійскай — , польскай — В. Гамуліцкага, Л. Падгорскага-Аколава, рускай — Б. Пастэрнака. Сумесна з Янам Пятроўскім пераклаў «Роздумы» Марка Аўрэлія.

Творы

Літаратурныя Ростань: Вершы. — Рэгенсбург, 1947. — 44 с.Printed with the permission of UNRRA team 906. Технічними засобами вид. С-ки «Украінське Слово». Druk: «Mittelbayerische Zeitung», Regensburg. Вокладка мастака М. Білінськага. На Парнасе // Беларуская інфармацыйная служба. — 1948. — № 21. — 1 верасьня. — С. 3—4. Пад зорамі белымі: Вершы. —Ню-Ёрк: [выдавецтва Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту ў Ню-Ёрку], 1954. — 70 с. Першая рана. — Манчэстэр: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1960. — 41 с. Цяжкія Думы: Санэты. — Саўт Рывэр: выданьне Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту, 1961. — 61 с. Лясная казка: [П'еса]. — Саўт Рывэр, 1967. — 6 с. Міжагнёўе: Выбраныя творы. — Нью Ёрк: БІНІМ, 1990. — XXI, 343 с. — (Byelorussian Poets and Writers Series; № 4). Мой шлях. — Grand Rapids, Mi.: «Беларускі Сьвет», 1991. — 10 с.

Публіцыстычныя «Дзярлівая птушка» К. Акулы // Беларуская думка. — 1965. — № 8. — С. 8. Казённы дом і казённая дарога // Запісы БІНІМ. — 1992. — № 20. — С. 65—101. Мой адказ Рамановічу [Рыгору Крушыне] // Бацькаўшчына. — 1959. — № 1—2 (437—438). — С. 7Адказ на артыкул К. Рамановіча «Думкі аб паэзіі».

Крыніцы

Літаратура

Маракоў Л. На прыступках у пекла // Маладосць. — 2001. — № 3. Савік Л. Калі ў сэрцы збудую храм // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. — Мн., 2001.

Спасылкі Барак Абама павіншаваў беларуса са 100-годдзем — nashaniva.by, 30.11.2015, 08:06 Радыё Свабода. У ЗША ва ўзросьце 101 году памёр паэт Міхась Кавыль

Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары