Мінканфесійнае хрысціянскае рэлігійнае брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь» — біблейскае таварыства, утворанае ў 1992 годзе.

Гісторыя Створанае ў студзені 1992 года па ініцыятыве вернікаў праваслаўнай, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфесій, евангельскіх хрысціян-баптыстаў, хрысціян веры евангельскай, адвентыстаў сёмага дня, беларускай евангельскай царквы.

У першы прэзідыум увайшлі Герман Родаў (старшыня), Васіль Сёмуха (віцэ-старшыня), Якаў Патупчык (выканаўчы дырэктар), прадстаўнікі традыцыйных канфесій аа. Г. Латушка, Я. Матусевіч, М. Сапель, Э. Сабіла і вядомыя навукоўцы У. Конан, А. Грыцкевіч, І. Чарота.

Дзейнасць Займаецца распаўсюджваннем і прапагандай Бібліі і іншай духоўнай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнічае ў перакладзе Бібліі на беларускую мову, ажыццяўляе выданне хрысціянскай літаратуры на беларускай і рускай мовах.

Гл. таксама Пераклад Бібліі Беларускага біблейскага таварыства

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Біблейскія таварыствы Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Рэлігійныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе