Ганна Ангеліна (1171/1173—1212) — дачка візантыйскага імператара Аляксея III Ангела і Ефрасінні Дукіні Каматыры.
Біяграфія Першы шлюб Ганны быў з севастакратарам Ісакам Камнінам, пляменнікам візантыйскага імператара Мануіла I Камніна. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Феадора.
Неўзабаве пасля таго, як бацька Ганны стаў імператарам, у 1195 годзе, Ісак Камнін быў пасланы на вайну з балгарамі, якія паднялі паўстанне супраць валадарства Візантыі. Ісак быў захоплены, стаў закладнікам балгарскага цара і канкуруючых балгарскіх і валашскіх фракцый. Праз некаторы час ён памёр у няволі.
Другі раз Ганна Ангеліна выйшла замуж за Феадора Ласкарыса ўзімку 1199. У 1204 Феадор стаў імператарам Нікейскай імперыі, Ганна — імператрыцай.
Дзеці Ганна і Феадор мелі трох дочак і двух сыноў:
Ірына Ласкарына, у шлюбе з: 1) военачальнікам Андронікам Палеалогам 2) Іаанам III, імператарам Нікейскай імперыі. Марыя Ласкарына, у шлюбе з Белай IV Венгерскім. Еўдакія Ласкарына Мікалай Ласкарыс Іаан Ласкарыс
Літаратура К. Варзас, I genealogia ton Komninon (Фесалонікі, 1984). O city of Byzantium: annals of Niketas Choniates tr. Harry J. Magoulias (Detroit: Wayne State University Press, 1984), колькасць старонак — 255—258, 280.
Катэгорыя:Жонкі візантыйскіх імператараў Катэгорыя:Ангелы (дынастыя) Катэгорыя:Візантыйскія прынцэсы