Ла́сла III (; 1199 — 7 мая 1205, Вена) — кароль Венгрыі і Харватыі з 26 жніўня па 30 лістапада 1204 кіраваў сумесна з бацькам, з 30 лістапада 1204 — аднаасобна. З дынастыі Арпадаў.
Ласла III — адзіны сын караля Венгрыі Імрэ і Канстанцыі Арагонскай. 26 жніўня 1204 года Ласла быў каранаваны пры жыцці бацькі, які жадаў гэтым забяспечыць правы сына на прастол. Дзядзька Ласла Андраш, які неаднаразова канфліктаваў з Імрэ, пакляўся абараняць малалетняга караля і быў прызначаны рэгентам. Пасля смерці Імрэ (30 лістапада 1204 года) Ласла III быў абвешчаны каралём Венгрыі і Харватыі. Андраш, стаўшы рэгентам, трымаў Ласла і яго маці Канстанцыю пад хатнім арыштам. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Канстанцыя разам з сынам бегла ў Вену пад абарону Леапольда VI. 7 мая 1205 года Ласла III памёр у Вене. Атрымаўшы ў спадчыну венгерскі трон, Андраш II выпатрабаваў у Леапольда VI цела пляменніка і пахаваў яго ў Секешфехервары.
Літаратура Kristó Gyula — Makk Ferenc: Az Árpád-ház uralkodói (IPC Könyvek, 1996) Korai Magyar Történeti Lexikon (9-14. század), főszerkesztő: Kristó Gyula, szerkesztők: Engel Pál és Makk Ferenc (Akadémiai Kiadó, Budapest, 1994) Magyarország Történeti Kronológiája I. — A kezdetektől 1526-ig, főszerkesztő: Benda Kálmán (Akadémiai Kiadó, Budapest, 1981)
Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Арпады Катэгорыя:Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве