Бузіна чорнаяНазва згодна з (Sambucus nigra) — лістападны куст, від роду сямейства (раней гэты род уключалі ў сямейства ці вылучалі ў асобнае сямейства ).

Назва

Бузіна чорная, бузіна, бэз чорныГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, бузінаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, бэза

Батанічнае апісанне

Бузіна чорная — хмызняк, які дасягае ў вышыню 2-6 метраў (радзей да 10 метраў). Сцябло галінастае, мае тонкую дравяністыя абалонку і кіпрую мяккую сэрцавіну. Сарцавіна галін белая, мяккая.

Лісце — чаргавальнае, буйное, даўжынёй 10-30 см, няпарна-перыстае. Кветкі — жаўтлява-белага колеру (асобныя кветкі белыя), дыяметрам 5-8 мм, пяціпялёсткавая, сабраныя ў буйныя суквецці 10-25 см у дыяметры. Плод — чорна-фіялетавая, ягадападобная, сакавітая касцянка, дыяметрам 5-7 мм з 3-4 костачкамі.

Цвіце ў маі-чэрвені, плады спеюць у жніўні-верасні.

Арэал

Прыродны арэал — Макаранезія (Азорскія астравы і Мадэйра), Паўночная Афрыка (Алжыр і Туніс), зона ўмеранага клімату ў Азіі (заходні і паўночны Іран, Турцыя), амаль ўся Еўропа, Закаўказзе (Арменія, Азербайджан, Грузія), Украіна, Малдова, Беларусь. Занесена і прыжылася ў Новай Зеландыі.

У Расіі расце на поўдні Еўрапейскай часткі.

Расце ў якасці падлеску ў іглічных і лісцяных лясах, месцамі ўтварае зараснікі. Лёгка дзічэе і распаўсюджваецца ўздоўж дарог, на могілках, у населеных пунктах, на пустках.

Лекавая сыравіна

Нарыхтоўка У лекавых мэтах нарыхтоўваюць кветкі () і плады бузіны. У добра праветраным і сухім памяшканні сыравіна бузіны захоўвае прыдатнасць на працягу 2-3 гадоў.

Суквецці бузіны (дзікарослай і культурнай) збіраюць у фазе поўнага цвіцення ў маі — чэрвені. Сабраныя суквецці сушаць на гарышчах, у адрынах, у добрае надвор'е — пад адкрытым небам. Затым праводзяць аддзяленне кветак ад кветаножак, праціраючы суквецці праз буйныя рэшаты. Сухія кветкі маюць слабы водар і саладкавы смак.

Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, у жніўні — верасні, сушаць у сушылках або ў печах пры тэмпературы 60-65 °C, у сонечнае надвор'е — пад адкрытым небам. Сухія плады без паху, маюць кіславата-саладкавы смак.

Хімічны склад У розных частках расліны ўтрымліваюцца біялагічна актыўныя рэчывы:

У кветках — гліказіды (, расшчапляецца на сінільную кіслату, і глюкозу і іншыя), эфірны алей (0,27-0,32 %, істотнай часткай яго з'яўляюцца ), , ; алкалоіды і сангвінарын; карацін; кіслоты: аскарбінавая, воцатная, яблычная, , , і інш; дубільныя рэчывы, слізі, пентазаны, смолы, мінеральныя солі. У пладах змяшчаецца антацыяны, аскарбінавая кіслата (10-49 мг%), карацін, руцін, самбуцын, хрызантэмін, дубільныя рэчывы (0,29-0,34 %), карбонавыя кіслоты і амінакіслоты (тыразін), цукры, сляды эфірных алеяў. У насенні — Тлусты алей і самбунігрын. У лісці: у сухой сыравіне — самбунігрын (0,11 %), смолы, якія валодаюць слабільнымі ўласцівасцямі, невялікая колькасць эфірнага алею. У свежым лісці маецца аскарбінавая кіслата 200—280 мг%, карацін. У каранях — сапаніны, дубільныя і горкія рэчывы, У кары — эфірны алей, халін, трыцерпенавые злучэнні, метылавы эфір урсолавай кіслаты, бетулін, α-амірын, β-сітасцерын, цэрылавы спірт, халін, фітасцерыны, цукры, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.

Асноўныя фізіялагічныя ўласцівасці частак расліны

Атрутныя усе часткі расліны, за выключэннем кветак, абалонкі і мякаці спелых ягад (але уключаючы само саспелае насенне); таксічнасць абумоўлена утрыманнем гліказіду C14H17NO6 (Нумар CAS 99-19-4)), які адшчапляе цыяністы вадарод, бензальдэгід і глюкозу пры гідролізеCampa, C. et al. (2000): Analysis of cyanogenic glycosides by micellar capillary electrophoresis. In: J. Chromatogr. B. Biomed. Sci. Appl. 739:95-100. PMID 10744317. Кара ўтрымлівае крышталікі .

Прымяненне

Медыцынскае прымяненне Прэпараты з кветак бузіны чорнай валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьзапаленчым, дэзінфікуючым дзеяннем. Іх ужываюць у выглядзе настояў, напараў, адвараў, пры прастудзе, грыпе, захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, нырак і мачавога пузыра, для паласкання ротавай поласці. У гінекалогіі настоі і адвары кветак бузіны чорнай выкарыстоўваюць для мікраклізмаў, спрынцаванняў і ванначак пры запаленчых захворваннях похвы. Мачагоннымі ўласцівасцямі валодае таксама кара бузіны, што пацверджана клінічнымі назіраннямі. Пры запорах п'юць кісялі, прыгатаваныя з свежых або высушаных ягад бузіны. Настой з кветак выкарыстоўваюць для паласкання пры запаленчых захворваннях поласці рота і горла, для кампрэсаў і прыпарак.

У народнай медыцыне адвары з кветак бузіны прымаюць пры хваробах нырак, , падагры і запаленні суставаў. Маладое лісце бузіны, адваранае ў малацэ, ужываюць вонкава як супрацьзапаленчы сродак пры апёках, фурункулах, , запаленні гемараідальных вузлоў. Хворыя суставы рэкамендуюць яшчэ абкладваць аблітай кіпенем сумессю кветак бузіны і рамонку, узятых пароўну (змякчальны збор). Адвары з каранёў бузіны рэкамендуюць пры дыябеце, хоць колькі-небудзь пераканаўчых дадзеных аб эфектыўнасці такога лячэння няма.

Па сваіх лекавых уласцівасцях гэта расліна падобна на .

Харчовае прымяненне З ягад бузіны чорнай зрэдку вараць варэнне, павідла, кісялі. У Англіі традыцыйна вясной збіраюць суквецці і рыхтуюць напой , які вырабляюць таксама і прамыслова. Часам ягады вараць разам з яблыкамі для традыцыйнага яблычнага пірага. Швейцарскі вытворца Biotta AG вырабляе свежавыціснуты сок з сабраных уручную ягад бузіны, якія раслі на сонцы, узмацняючы дзеянне соку экстрактам з кветак бузіны.

Маладыя суквецці бузіны часам дадаюць да вінаграднага сусла для паляпшэння водару і смаку віна.

Ужыванне ў дэкаратыўным садаводстве Дэкаратыўная расліна, часта гадуецца ў садах і парках. Характэрная арнаментальным лісцем, карункавымі суквеццямі з духмянымі кветкамі, прыгожымі пладамі.

Выведзена мноства сартоў. Сярод іх — з ружова-чорным лісцем і ружовымі кветкамі (расліна больш вядома пад гандлёвай назвай Black Lace Elderberry — «Бузіна чорныя карункі»)Black Lace // Proven Winners. .

Іншыя спосабы выкарыстання

Са спелых пладоў можна атрымліваць бясшкодны фарбавальнік, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, у тым ліку для надання колеру вінам.

Меданос.

Таксанамічнае становішча Раней род Бузіна ўключалі ў сямейства альбо вылучалі ў асобнае сямейства Бузіновыя (. Зараз гэты род ўваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.

Сінонімы Сінонімы: Sambucus graveolens Willd. Sambucus peruviana Kunth , , ,

Прыродныя разнавіднасці Паводле The Plant List на сайте The Plant List : (Syn. ) (Syn. ) (Syn. )

Літаратура

Rushforth, K. (1999). Trees of Britain and Europe. HarperCollins ISBN 0-00-220013-9.

Катэгорыя:Адоксавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Каўказа