Беляне́ц — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Свольна, за 27 кіламетраў на паўночны захад ад г.п.Расоны. Аддзелена невялікім узвышшам ад возера Белага (Юхаўскага). Плошча 0,28 км², даўжыня 960 метраў, найбольшая шырыня 380 метраў, найбольшая глыбіня 4,5 метраў, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 0,6 км². Аб'ём 0,68 млн м³. Схілы катлавіны вышынёй 2-4 м, на ўсходзе 5-6 м. Берагі высокія, стромкія, на поўначы нізкія, затарфаваныя. Дно сапрапелістае, зарастае імхамі.

У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна