Ме́льнскі мір 1422 года заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27 верасня 1422 года над возерам каля Мельна, каля сутокаў Віслы і Асы, пасля няўдалай для Ордэна вайны, выкліканай спробамі дамагчыся ад Папы Марціна V і імператара Жыгімонта I абвяшчэння несапраўдным Таруньскага міру 1411 года. Паводле Мельнскага міру Ордэн саступіў Польшчы частку Куявіі з Няшавай і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзій на Жмудзь, якая паводле ўмоў Таруньскага міра мусіла быць перададзена Ордэну пасля смерці Вітаўта. Такім чынам Мельнскі мір завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны.
Літаратура Алесь Белы // Dogiel M. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae. T. IV. Wilno, 1760. Zajączkowski S. Studia nad procesami Polski a Litwy z Zakonem krzyżackim. 1420—1423. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku / wydali Przemysław Nowak i Piotr Pokora. — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2004. — XVII, , 99, s.: fot. kolor.
Катэгорыя:Мірныя дагаворы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XV стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна Катэгорыя:1422 Катэгорыя:Падзеі 27 верасня