thumb|Кансертгебау. Каралеўскі аркестр Кансертгебау () — вядучы сімфанічны аркестр Нідэрландаў, заснаваны ў 1888 г. Назва аркестра паходзіць ад назвы канцэртнай залы Кансертгебау, у якой аркестр дае свае хатнія канцэрты (а назва канцэртнай залы, у сваю чаргу, перакладаецца проста як «канцэртная зала»). Званне Каралеўскага было прысвоена аркестру ў адзначэнне яго стагоддзя каралевай Беатрыкс у 1988 г.
Сусветную рэпутацыю аркестру прынесла паўвекавое кіраванне нідэрландскага дырыжора Вілема Менгельберга, які зрабіў стаўку на музыку сваіх сучаснікаў, кампазітараў першай паловы XX стагоддзя, — Рыхарда Штрауса, Сяргея Пракоф’ева, Ігара Стравінскага і інш.
Галоўныя дырыжоры аркестра
Вілем Кес (1888—1895) Вілем Менгельберг (1895—1945) Эдуард ван Бейнум (1945—1959) Бернард Хайтынк (1961—1988, у 1961—1963 сумесна з Ойгенам Ёхумам) Рыкарда Шаі (1988—2004) Марыс Янсанс (2004—2016) Даніэле Гаці (2016—2018)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Музычныя калектывы класічнай музыкі Катэгорыя:Аркестры Нідэрландаў Катэгорыя:Культура Амстэрдама Катэгорыя:З’явіліся ў 1888 годзе