__NOTOC__ 8 снежня — трыста сорак другі (трыста сорак трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 877: У Камп’ені адбылася каранацыя Людовіка II Заікі як караля Заходне-Франкскага каралеўства. 1154: Расціслаў Мсціславіч стаў вялікім князем кіеўскім. 1409: У Берасці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (пач. 30.11.1409). 1432: Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча. 1506: Жыгімонт Стары абраны каралём польскім. 1524: заснавана нікарагуанская Гранада. 1812: Расійскія войскі занялі Гародню ў ходзе вайны 1812 года. 1854: Папа Рымскі Пій IX, абвясціў догму Незаганнага пачацця Дзевы Марыі. 1918: На пасяджэнні ЦК КПЛіЗБ ў Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы. 1922: Выданне Леапольдам Родзевічам у Вільні першага нумару газеты «Наша будучыня». 1926: У БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы. 1991: Падпісанне ў Віскулях пагаднення аб скасаванні Дамовы аб утварэнні СССР і спыненні яго існавання. Стварэнне СНД. 1991: На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамогу атрымаў Мірча Снегур. 1999: Утварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Нарадзіліся
65 да н.э.: Гарацый, рымскі паэт (пам. 27.11.8 да н.э.) 597: Фрэдэгонда, франкская каралева 1542: Марыя Сцюарт, каралева Шатландыі (пам. 8.2.1587) 1708: Франц I Латарынгскі, герцаг Латарынгіі, вялікі герцаг Тасканы, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (пам. 18.8.1765) 1742: Жан-Мацье-Філібер Серур’е, маршал Францыі 1815: Адольф фон Менцэль, нямецкі мастак 1826: Сільвестра Лега, італьянскі мастак 1832: Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан, нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскі па літаратуры (пам. 26.4.1910) 1861: Жорж Мельес, французскі рэжысёр 1880: Ёханес Аавік, эстонскі лінгвіст 1881: Альбер Глез, французскі мастак 1914: Часлаў Сіповіч, грэка-каталіцкі біскуп, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі (пам. 4.10.1981) 1927: Уладзімір Аляксандравіч Шаталаў, савецкі касманаўт 1930: Максіміліян Шэл, аўстрыйскі акцёр і рэжысёр 1935: Эдуард Скобелеў, беларускі пісьменнік 1960: Хельга Шмід, генеральны сакратар АБСЕ 1982: Нікі Мінаж, трынідадская спявачка 1985: Дуайт Ховард, амерыканскі баскетбаліст
Памерлі
899: Арнульф Карынтыйскі (нар. каля 850 г.) 1550: Джан Джорджа Трысіна, італьянскі паэт і драматург (нар. 8.7.1478) 1638: Іван Гундуліч, харвацкі паэт (нар. 8.1.1589) 1713: Арканджэла Карэлі, італьянскі скрыпач і кампазітар (нар. 17.2.1653) 1818: Юхан Готліб Ган, шведскі хімік і мінералог (нар. 19.8.1745) 1919: Джуліян Олдэн Уір, амерыканскі мастак 1937: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец (нар. 3.5.1877) 1937: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, скарыназнаўца (нар. 27.5.1895) 1937: Язэп Гаўрылік, дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі (нар. 6.4.1893) 1990: Тадэвуш Кантар, польскі мастак, тэатральны рэжысёр 1990: Лана Марконі, французская актрыса
Святкуюць : Нацыянальны дзень моладзі : Дзень студэнтаў , ЗША: Дзень святой заступніцы Гуама , Карыбская супольнасць: Дзень Куба—КАРІКОМ : Дзень працаўнікоў радыё і тэлебачання Кыргызстана : Дзень св. Клімента Охрыдскага : Дзень маці , ЗША: Дзень Канстытуцыі : Дзень Канстытуцыі : Дзень Канстытуцыі , Вялікабрытанія: Дзень бітвы ў Фалклендcкіх астравоў : Дзень фінскай музыкі С08