Змрочныя прамяні — назва прамянёў сонечнага святла, якія праходзяць праз прамежкі ў аблоках або праз іншыя аб’екты і фармуюць бачныя «светлавыя слупы» ці «хвалі». Змрочныя прамяні з’яўляюцца бачнымі дзякуючы таму, што вобласць прасторы з асветленых Сонцам паветрам выразна аддзелена ад зацененай прасторы. Змрочныя прамяні па сваёй прыродзе і візуальна вельмі падобныя да процізмрочных прамянёў (), але ў адрозненне ад іх бачныя з боку Сонца і візуальна «выходзяць» з адной кропкі.
Апісанне
Сонечныя прамяні распаўсюджваюцца па прамых лініях, аднак з-за праекцыі гэтых ліній на зямную сферу яны выглядаюць як выгнутыя дугі. Такім чынам, просталінейныя змрочныя прамяні, якія зыходзяць ад Сонца, могуць паўторна сыходзіцца ў процісонечнам пункце () і ўтвараць процізмрочныя прамяні. Такім чынам, змрочныя і процізмрочныя прамяні маюць адну і тую ж прыроду ўзнікнення. Яны бачныя дзякуючы розным хімічным злучэнням, прысутным у атмасферы. Дзякуючы дыфракцыі, адбітку і рассейванню гэтыя хімічныя злучэнні робяць змрочныя і процізмрочныя прамяні бачнымі чалавечаму воку.
Змрочныя прамяні звычайна маюць чырвонае або жоўтае адценне, паколькі хімічныя рэчывы ў атмасферы рассейваюць караткахвалевыя прамяні (сіні і зялёны колер) нашмат лепш, чым даўгахвалевыя (чырвоны і жоўты колер).
Найбольш часта змрочныя прамяні ўзнікаюць пры частковым скрыжаванні сонечных прамянёў некаторых перашкод, такіх як аблокі, горныя вяршыні або лістота дрэў. Ёсць тры першасныя формы змрочныя прамянёў:
Прамяні святла, якія пранікаюць праз адтуліны (прасветы) у нізкіх аблоках. Таксама вядомыя як «Лесвіца Якава». Пучкі святла (), якія адхіляюцца ззаду аблокаў. Бледныя, ружаватыя або чырванаватыя прамяні, якія зыходзяць з пункту ніжэй гарызонту. Яны часта памылкова прымаюцца за светлавыя (сонечныя) слупы ().
У некаторых выпадках прамяні другой і трэцяй формы могуць сысціся ў адну кропку і стварыць процізмрочныя прамяні.
Змрочныя прамяні таксама часам могуць быць бачнымі з-пад вады, асабліва ў арктычных абласцях, дзякуючы ледзяным таросам і расколінам у лёдзе.
Галерэя
Гл. таксама
Процізмрочныя прамяні Сонечны слуп
Спасылкі
http://www.atoptics.co.uk/ Sunrays — змрочныя прамяні, тлумачэнні і малюнкі Дэталёвае тлумачэнне ўтварэння змрочных прамянёў
Катэгорыя:Фізічныя эфекты і з’явы Катэгорыя:Атмасферныя аптычныя з’явы