Хум (, , ) — горад-крэпасць у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя, у абшчыне Бузет.
Насельніцтва 17 чалавек (2001 год)Croatia // pop-stat.mashke.org .
Горад размешчаны на вышыні 349 м, на вяршыні ўзгорка, у пяці кіламетрах ад Роча і ў 9 км на паўднёвы ўсход ад Бузета. З Рочам горад злучаны «Алеяй глаголіцы»; помнікі ў алеі нагадваюць пра значэнне Роча, як цэнтра глагалічнага пісьма.
Гісторыя Легенда кажа, што горад Хум быў пабудаваны волатамі ў даліне ракі Мірна з каменя.
У дакументах упершыню згадваецца пачынаючы з 1102 года, калі яго звалі Холм (Cholm), назва якога паходзіць ад італьянскага «поўны» (colmo). Узнік на рэштках рымскага паселішча. У XI стагоддзі атрымаў статус горада.
У свае лепшыя часы горад налічваў да 300 жыхароў.
Славутасці Хум набыў сваю сучасную форму ў XI стагоддзі. З таго часу практычна нічога не было пабудавана па-за сценамі крэпасці, гэта значыць горад амаль не развіваўся з ранняга сярэднявечча. З'яўляецца вядомым турыстычным цэнтрам.
Храм Узнясення Марыі (пабудаваны ў 1802 годзе); Храм Св. Ераніма з класічным фасадам (пабудова XII стагоддзя), упрыгожаны фрэскамі, надпісамі і графіці візантыйскай эпохі, у тым ліку выкананымі на глаголіцыHum najmanji grad na svijetu; Гарадскія сцены, у межах якіх знаходзяцца дзве невялікія вулачкі.
Таксама ў горадзе ёсць крама, каноба і могілкі. Размешчаны ў горадзе рэстаран Humska Konoba прапануе сваім наведвальнікам хатні каньяк Biska.
Традыцыі Дагэтуль у горадзе захавана традыцыя выбараў гарадскога прэфекта, якія праходзяць у сярэдзіне чэрвеня. У гэты дзень мужчынскае насельніцтва горада робіць свой выбар нанясеннем рэзак на спецыяльнае жазло. Жартам выбары завуць «выбарамі дурня на год», з прычыны таго, што большую частку насельніцтва складаюць пажылыя людзі з уласцівымі ім праблемамі, а прэфекту прыйдзецца іх вырашаць.
Цікавыя факты Горад занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса Ryan James, Hana Mastrini, Mark Baker, Karen Torme Olson, Angela Charlton, Keith Bain, Pippa de Bruyn, Frommer’s Eastern Europe, pg. 179, Frommers (2009), ISBN 0-470-39908-2 як самы маленькі горад у свеце.
Спасылкі Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Харватыі Катэгорыя:Славутасці Істрыі