Оскар Гертвіг (, Фрыдберг — , Берлін) — нямецкі біёлаг. Заснавальнік і дырэктар анатамічнага інстытута Берлінскага ўніверсітэта (1888—1921).

Асноўныя працы ў галіне марфалогіі бесхрыбтовых, цыталогіі і эмбрыялогіі. Даследаваў развіццё палавых клетак (устанавіў адзіную схему паспявання яек і зародкаў) і з'яву апладнення. сумесна з братам Рыхардам Гертвігам вывучыў паходжанне і лёс сярэдняга зародкавага лістка ў эмбрыянальным развіцці і вылучыў тэорыю паходжання цэлома — другаснай поласці цела. Гертвіг — адзін з піянераў прымянення эксперыментальнага метаду ў эмбрыялогіі. У пытаннях, якія тычацца тэорыі эвалюцыі, выступаў супраць некаторых палажэнняў Ч. Дарвіна.

Літаратура Georg Uschmann: Hertwig, Oscar Wilhelm August. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8, Duncker & Humblot, Berlin 1969, ISBN 3-428-00189-3, S. 706 f.

Катэгорыя:Біёлагі Германіі