Эдвард Лі Грын (, 1843—1915) — амерыканскі батанік, сістэматык і збіральнік раслін.

Адукацыю атрымаў у (штат Вісконсін) у 1866 годзе. З 1871 года быў святаром і чытаў лекцыі па батаніцы ў і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

У 1885 годзе ён адмаўляецца ад сану святара і прысвячае сябе выкладчыцкай дзейнасці. Да 1887 года — выкладчык батанікі Каліфарнійскага ўніверсітэта, у 1887—1888 гадах — дацэнт кафедры батанікі, ад'юнкт-прафесар батанікі, з 1890 года — прафесар батанікі ў Берклі.

У 1895 годзе ён атрымаў ступень доктара права ва універсітэце Нотр-Дам штата Індыяна і перайшоў у Амерыканскі каталіцкі ўніверсітэт, Вашынгтон (акруга Калумбія), дзе стаў першым прафесарам батанікі гэтай навучальнай установы і заснаваў батанічны сад. Пасля, з 1904 года і да канца жыцця, працаваў у Смітсанаўскім інстытуце.

Яго навуковая праца была звязана з даследаваннем флоры захаду ЗША. Ім апублікавана вялікая колькасць прац па батаніцы і гісторыі прыродазнаўства, у тым ліку ён публікаваў перыядычныя выданні «Pittonia» (1887—1905), і «Erythea» (выпускалася з 1893 года).

Працы «Illustrations of West American oaks» ілюстратар А. Келаг San Francisco, 1889 «Flora Franciscana. An attempt to classify and describe the vascular plants of middle California» San Francisco, Cubery&Co., 1891 «Manual of the Botany of the Region of San Francisco Bay» San Francisco, Cubery&Co., 1894 «Plantae Bakerianae», 1901 «Pittonia: a series of papers relating to botany and botanists» (у пяці частках) Berkeley, Doxey&Co. 1887—1905 v.1 (1887—1889) v.2 (1889—1892) v.3 (1896—1898) v.4 (1899—1901) v.5 (1802—1905) «Leaflets of botanical observation and criticism» (у дзвюх частках) Washington, D.C., 1903—1912 vol.1 (1903—1906) vol.2 (1910—1912) «Landmarks of botanical history: a study of certain epochs in the development of the science of botany» (у дзвюх частках) Part I. — Prior to 1562 A. D. Washington, D.C., Smithsonian institution, 1909 «Carolvs Linnaevs» Philadelphia, Christopher Sower company, 1912

Літаратура Willis Linn Jepson Edward Lee Greene the Individual The University of Notre Dame/American Midland Naturalist, Vol. 30, No. 1 (Jul., 1943), pp. 3-5

Спасылкі Hunt Institute: Edward Lee Greene

Катэгорыя:Батанікі ЗША