Харальд Гёфдынг (; , Капенгаген — ) — дацкі філосаф.

У 1883 годзе прафесар Капенгагенскага ўніверсітэта. У ранняй творчасці выпрабаваў ўплыў Сёрэна К’еркегора, пазней перайшоў на пазіцыі пазітывізму, сумешчанага з метадалогіяй практычнай псіхалогіі і крытычнай школы. Фізік Нільс Бор вывучаў філасофію ў Гёфдынга і ў далейшым іх звязвалі сяброўскія адносіны. У сваёй творчасці паставіў пытанне — ці могуць перцэпцыйныя працэсы быць зведзены да простага асацыявання таго, што ўспрымаецца, з тым, што ўжо ўспрымалася раней і знаходзіцца ў памяці.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капенгагене Катэгорыя:Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Філосафы Даніі Катэгорыя:Філосафы