thumb|250px|Чалавек у параўнанні з Gigantopithecus blacki і Gigantopithecus giganteus

Гігантапітэкі — назва роду буйных выкапнёвых чалавекападобных малпаў, якія жылі ў паўднёвых і паўднёва-ўсходніх абласцях мацерыковай Азіі ў сярэдзіне антрапагену. Знойдзены чатыры ніжнія сківіцы і звыш 1000 асобных зубоў гігантапітэкаў, вельмі буйных (асабліва карэнныя, якія па аб’ёме ў 6 разоў больш адпаведных зубоў чалавека). Па памерах цела гігантапітэкі пераўзыходзілі чалавека. Па некаторых прыкметах зубной сістэмы (адносна невялікія іклы інш.) гігантапітэкі больш падобныя да чалавека, чым да сучасных чалавекападобных малпаў.

Спасылкі Гігантапітэк у параўнанні з іншымі прыматамі (англ.) Гісторыя знаходкі гігантапітэка (англ.) Драконавыя зубы (англ.) Гігантапітэкі і іх лёс

Катэгорыя:Млекакормячыя міяцэну Катэгорыя:Млекакормячыя пліяцэну Катэгорыя:Млекакормячыя плейстацэну † Катэгорыя:Вымерлыя прыматы Катэгорыя:Гамініды