Імаверна, старосты ў Жамойць прызначаліся і раней, але дакладна вядома пра гэта з часоў вялікага князя літоўскага Вітаўта. Пасля перадачы Жамойці (1 лютага 1411 г.) Тэўтонскім ордэнам пад уладу вялікіх князёў літоўскіх, прызначэнне старостаў у Жамойцкае староства стала рэгулярнай практыкай. У 1793 г. Жамойцкае староства пераўтворана ў Жамойцкае ваяводства, аднак, імаверна, ніхто не паспеў атрымаць урад жамойцкага ваяводы.
Спіс жамойцкіх старостаў
Румбольд Валімонтавіч (1409—1411) Кезгайла Валімонтавіч (1412—1432) Галімін Надобавіч (1433—1435) Контаўт (1436—1439) Кезгайла Валімонтавіч (1440) — другі раз. Контаўт (1440—1444) (?) Гедыгольд (1441—1444) Кезгайла Валімонтавіч (1445—1448) — трэці раз. Ян Кезгайлавіч (1449-85) Станіслаў Янавіч Кезгайла (1486—1527) Станіслаў Станіслававіч Кезгайла (1527—1532) Пётр Станіслававіч Кішка (1532—1534) Ян Мікалаевіч Радзівіл (1535—1542) Мацей Клочка (1542—1543) Юрый Марцінавіч Білевіч (1543-44) Па смерці Білевіча жамойцкая шляхта выбрала на ўрад старосты Станіслава Мікалаевіча Кезгайлу, але кароль яго не зацвердзіў. Геранім Аляксандравіч Хадкевіч (1545—1561) Пасада вакантная (1561—1563). У 1563 у якасці спраўцы староства згадваецца Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч, на той час гетман польны і кашталян троцкі. Ян Геранімавіч Хадкевіч (1563—1579) Ян Станіслававіч Кішка (1579—1589) Юрый Юр'евіч Хадкевіч (1590—1595) Станіслаў Радзівіл (1595—1599) Ян Караль Хадкевіч (1599—1616) Геранім Валовіч (1619-36) Ян Альфонс Ляцкі (1643-46) Януш Радзівіл (1646-53) Ежы Караль Глябовіч (1653-68) Аляксандр Гіларый Палубінскі (1668-69) Віктар Канстанцін Млечка (1670-79) Казімір Ян Сапега (1681) Пётр Міхал Пац (1684-96) Рыгор Агінскі (1698—1709) Казімір Заранка-Гарбоўскі (1710-29) Юзаф Тышкевіч (1742-54) Ян Мікалай Хадкевіч (1765-81) Антоні Ануфрый Гелгуд (1783-94)
Літаратура Wolff, J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885.
Гл. таксама Кашталяны жамойцкія Біскупы жамойцкія