thumb|200px|Ахвярапрынашэнне Ісака Ладавіка Кардзі, таксама вядомы як Чыголі — (1559—1613) — італьянскі жывапісец і архітэктар.
Біяграфія Ладавіка Кардзі нарадзіўся ў гарадку Чыголі, каля Фларэнцыі. Ад назвы горада пайшло і імя пад якім ён цяпер шырока вядомы. Пачатковае навучанне Чыголі атрымаў у Фларэнцыі пад кіраўніцтвам Алесандра Алоры. Пазней пад уплывам самых значных жывапісцаў той эпохі Санта дзі Ціта, Карэджа, Федэрыка Бароча стыль Чыголі раскрываецца ў поўнай меры. Акрамя жывапісу Чыголі займаецца архітэктурай, яго настаўнікаў у гэтай вобласці быў Буанталенці. Яго вучні: Крыстофана Алоры (1577—1621), Даменіка Феці
Значныя карціны «Ecce Homo», 1607 «Мукі Св. Лаўрэнція» «Св. Марыя Магдаліна ў пустыні» «Св. Францыск моліцца» «Збіванне Св. Стэфана каменнем» «Пакліканне апостала Пятра» «Св. Францыск» «Грамніцы Гасподне» «Здыманне з крыжа» «Вячэра ў Емаусе» «Св. Францыск, які атрымлівае на сваё цела пячатку язваў Гасподніх» «Найсвяцейшая Троіца» «Уваход у Іерусалім» «Плач над целам памерлага Збавіцеля» «Уцёкі ў Егіпет» «Абразанне Гасподне»
Галерэя
Катэгорыя:Мастакі Фларэнцыі Катэгорыя:Мастакі Італіі