Яўген Мілеўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», дзе гуляў за дубль. 17 мая 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля». У другім сваім матчы за аснову, 24 мая 2013 года супраць БАТЭ, выйшаў на замену на 93-й хвіліне і праз хвіліну падаў вуглавы, пасля якога Аляксандр Карніцкі пераправіў мяч у сетку і прынёс «Гомелю» перамогу (2:1).

Пасля Мілеўскі ў сезоне 2013 згуляў яшчэ некалькі мачтаў за аснову «Гомеля». У сезоне 2014 доўгі час гуляў толькі за дубль, але ў канцы сезона 2014 стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем».

У сезоне 2015 ужо стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2016 разам з «Гомелем» правёў у Першай лізе і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У студзені 2018 года яшчэ на адзін год падоўжыў кантракт з клубам. Аднак, у сезоне 2018 толькі ў трох матчах выйшаў на замену. У жніўні 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС.

У студзені 2019 года стаў іграком сталічнага «Энергетыка-БДУ», аднак ужо ў сакавіку па пагадненні бакоў пакінуў яго і далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», а праз два тыдні зноў стаў іграком «Гомеля». У першай палове сезона 2019 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам. У 2020 годзе звычайна выхадзіў на замену.

У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, з верасня стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам. У студзені 2024 года зноў падоўжыў кантракт з «Лакаматывам».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. Усяго за зборную правёў 8 матчаў — усе ў першай палове 2015 года.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Гомель 14 0 2013 Д1 Гомель 7 0 2014 Д1 Гомель 7 0 2015 Д1 Гомель 22 0 2016 Д2 Гомель 24 2 2017 Д1 Гомель 16 0 2018 (1) Д1 Гомель 3 0 2018 (2) Д2 ЮАС 11 0 2019 Д1 Гомель 16 1 2020 Д2 Гомель 9 0 2021 Д2 Хваля 27 1 2022 Д2 Лакаматыў 23 0 2023 Д2 Лакаматыў 31 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель