Ваўчок — цацка, якая падчас кручэння захоўвае ўстойлівасць на адным пункце апоры.
Ваўчок, які хутка верціцца, не падае, але паступова з-за трэння вуглавая хуткасць ўласнага кручэння памяншаецца. Калі хуткасць кручэння становіцца недастаткова вялікай, вось ваўчка пачынае спіралепадобна адхіляцца ад вертыкалі (прэцэсаваць), і ў рэшце рэшт ваўчок падае і спыняе кручэнне.
Ваўчок — гэта найпросты прыклад гіраскопа, які з’яўляецца найважнейшым элементам цэлага шэрагу навігацыйных прыбораў.
Разнавіднасці
Гл. таксама
Гіраскоп Ё-ё
Спасылкі
Катэгорыя:Фізічныя эфекты і з’явы Катэгорыя:Дынамічныя цацкі