Энтані Бёрджэс (Anthony Burgess; поўнае імя — Джон Энтані Бёрджэс Уілсан John Anthony Burgess Wilson, вядомы таксама як Джозаф Кел; ,  — , ) — англійскі пісьменнік і літаратуразнаўца (займаўся літаратурнымі даследаваннямі, пераважна творчасці Шэкспіра і Джойса), таксама займаўся складаннем музыкі (сімфоніі, балет і опера), літаратурным перакладам і журналістыкай. Найбольш вядомы твор Бёрджэса — сатырычная антыўтопія «Завадны апельсін».

Біяграфія Аўтар каля 30 раманаў. Найбольш значныя — «Права на адказ», «Доктар хворы» (абодва 1960), «Семя канчаецца» (1962), «На зоркі не падобныя» (1964), «Трапятанне намеру» (1966), «Напалеонаўская сімфонія» (1974), а таксама «Завадны апельсін» (1962) і «1985» (1978), створаныя ў жанры антыўтопіі.

Асноўную ўвагу Энтані Бёрджэса прыцягвалі праблемы дабра і зла, выбару і адказнасці, свабоды і гвалту, пратэсту і канфармізму, асобы і грамадства, злачынства і выпраўлення, суадносін біялагічнага і свядомага ў чалавеку. Даследаваў творчасць У. Шэкспіра, Дж. Джойса, Э.Хемінгуэя і інш. Пісаў лінгвістычныя працы, кнігі для дзяцей, эсэ, сцэнарыі тэлесерыялаў. Аўтар шматлікіх музычных сачыненняў, у т.л. сімфанічных.

Яго вельмі цікавілі гараскопы, карты Таро і прарочыя сны. У другім томе аўтабіяграфіі Э. Бёрджэс нават сцвярджаў, што яму ўдалося прадказаць забойства Дж. Кенэдзі ў 1963 годзе. Пасля смерці пісьменніка ў яго асабістых рэчах знайшлі сем калодаў Таро, адну з якіх Бёрджэс намаляваў самprajdzisvet.org.

Ушанаванне памяці Аповеды, сцэнары не знятых фільмаў і п'есы, а таксама сотні музычных сачыненняў Энтані Бёрджэса сабраны Міжнародным фондам Бёрджэса, архіў складаецца з трох дамоў — у Лондане, Манака і Італііprajdzisvet.org.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Міжнародны фонд Энтані Бёрджэса — афіцыйны сайт Бібліяграфія на сайце Лабараторыя Фантастыкі