Камяні́ца Жыраве́цкая (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на поўдні — р. Каменка (прыток р. Мухавец), на аўтадарозе Брэст—Вялікія Радванічы.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 стагоддзя як сяло — уласнасць зямян у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1510 годзе вялікі князь ВКЛ Жыгімонт I Стары зацвердзіў сяло Жыровічы з Камяніцай за магнатам Л. Храбтовічам. З 1566 года ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ, уладанне каталіцкай царквы, з 1781 годзе — брэсцкага падкаморыя Выганоўскага.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1838 годзе Выганоўскім тут пабудавана драўляная царква са званіцай. У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Камяніца. У гэтым годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1881 годзе тут знаходзіцца валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма. Працавала народнае вучылішча, у якім вучыліся 57 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. У 1890 годзе маёнтак Камянец-Жыровецкі (ён жа Чырвоны Двор) належаў М. Татарскаму. У 1886 годзе цэнтр Камянец-Жыровецкай воласці Брэсцкага павета, у якую ўваходзілі 19 сёл з 327 дварамі. У 1897 годзе праваслаўная царква, валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. У 1898 годзе ў маёнтку дзейнічаў цагельны завод (16 рабочых).

У 1905 годзе сяло ў Брэсцкім павеце; працаваў валасны сельскі фельчар, размяшчаліся ўчасткі: паліцэйскіх ураднікаў, кватэра якіх знаходзілася ў Гершонах, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Камянец-Жыровецкай гміне Брэст-Літоўскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Жыравецкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах. 20 верасня 1971 года Жыравецкі сельсавет перайменаваны ў Мухавецкі, цэнтр перанесены ў пасёлак МухавецРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска КунахіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распраджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..

Насельніцтва 60 мужчын, 62 жанчыны (1861) 16 двароў, 171 жыхар (1881) 40 двароў, 308 жыхароў (1897) 325 жыхароў (1905) 17 двароў, 231 жыхар (30.9.1921) 52 двары, 333 жыхары (1940) 228 жыхароў (1959) 280 жыхароў (1970) 93 гаспадаркі, 186 жыхароў (1997) 112 гаспадарак, 233 жыхары (2005)

Інфраструктура Аддзяленне і цяпліца саўгаса «Мухавец» Базавая школа Аддзяленне сувязі Фельчарска-акушэрскі пункт Магазін Клуб Бібліятэка

Славутасці Свята-Пакроўская царква Брацкая магіла (1941—1944) —

Старачаная спадчына Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1838). Знесена ў 1970-я гг.

Вядомыя асобы У вёсцы пахаваны беларускі мастак Мікалай Міхайлавіч Селяшчук (1947—1996) і беларуская пісьменніца Валянціна Міхайлаўна Кукса (1951—2014).

Літаратура

Спасылкі

Вёска Камяніца-Жыровецкая на Radzima.org

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна