Футабатэй Сімэй , Токіа — ) — японскі пісьменнік, перакладчык і літаратурны крытык. Працаваў у стылі рэалізму. Яго твор Укігума (Плывучыя аблокі, 1887) стаў першым сучасным раманам Японіі, які не быў скончаны, але моцна паўплываў на сучаснікаў. Футабатэй пераклаў Івана Тургенева і іншых рускіх рэалістаў на японскую мову.

У 1902 годзе ён вывучаў эсперанта ў Расіі. Вярнуўшыся ў Японію ў 1906 годзе ён апублікаваў першы японскі падручнік па эсперанта.

Футабатэй памёр ад сухотаў у Бенгальскім заліве падчас вяртання з Расіі ў якасці спецыяльнага карэспандэнта ў газеце Асахі Сімбун. Ён быў крэміраваны і пахаваны ў Сінгапуры.

Літаратура Bruno Lewin: Futabatei Shimei in seinen Beziehungen zur russischen Literatur. Hamburg, Gesellschaft für Natur- und Völkerkunde Ostasiens 1955.