— японскія гарады з адмысловым адміністрацыйна-прававым статусам, прысвоеным указам Кабінета міністраў Японіі ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым самакіраванні. Органы самакіравання гэтых гарадоў упаўнаважаны прымаць рашэнні па некаторых пытаннях, якія звычайна вырашаюцца толькі на ўзроўні прэфектуры, напрыклад у вобласці гарадской сістэмы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, гарадскога планавання і ліцэнзавання прадпрыемстваў малога бізнесу.

У сваю чаргу, гарады з гэтым статусам падзяляюцца на , органы кіравання якіх упаўнаважаны вырашаць некаторыя пытанні адміністрацыйнага ўзроўню (напрыклад, у вобласці рэгістрацыі, падатку на нерухомасць, медыцынскага страхавання і г.д.).

Па законе, гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, павінны мець прынамсі 500 000 чалавек насельніцтва (да 2005 года гарадамі, вызначанымі ўказамі, станавіліся толькі гарады-мільянеры).

Варта адзначыць, што Токіа лічыцца сталічнай прэфектурай, і таму не прэтэндуе на статус горада, вызначанага ўказам урада.

Спіс гарадоў, вызначаных указамі ўрада

Па стане на 1 красавіка 2010 года ў Японіі знаходзілася 19 гарадоў, вызначаных указамі ўрада: РэгіёнПрэфектураНазваДатапрызначэнняНасельніцтваПлошча,км²Хакайда30px|border Сапара1 красавіка 1972ТахокуМіягі30px|border Сэндай1 красавіка 1989КантоСайтама30px|border Сайтама1 красавіка 2003Тыба30px|border Тыба1 красавіка 1992Канагава30px|border Іакагама1 верасня 195630px|border Кавасакі1 красавіка 197230px|border Сагаміхара1 красавіка 2010ЦюбуНіігата30px|border Ніігата1 красавіка 2007Сідзуока Сідзуока1 красавіка 200530px|border Хамамацу1 красавіка 2007Айты30px|border Нагоя1 верасня 1956КінкіКіёта30px|border Кіёта1 верасня 1956Осака30px|border Осака1 верасня 195630px|border Сакаі1 красавіка 2006Хіёга30px|border Кобэ1 верасня 1956ЦюгокуАкаяма30px|border Акаяма1 красавіка 2009Хірасіма30px|border Хірасіма1 красавіка 1980КюсюФукуока30px|border Кітакюсю1 красавіка 196330px|border Фукуока1 красавіка 1972

Спасылкі

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Японіі * Японія