Мэры Гілмар (; , каля г. Гоўлберн, Новы Паўднёвы Уэльс — , Сідней) — аўстралійская паэтэса. Захапіўшыся ідэямі сацыяліста-утапіста У. Лэйна, Гілмар удзельнічала ў заснаванні камуны «Новая Аўстралія» (1893-99) у Парагваі. На працягу 23 гадоў працавала ў прафсаюзнай газеце «Worker». Пісала пра жаночую і мацярынскую любоў, пра радасці і хваляванні сямейнага жыцця (зборнік «У сям’і і іншыя вершы», 1910). Паэтычныя зборнікі: «Гарачае сэрца» (1918), «Крытая павозка» (1925), «Дзікі лебедзь» (1930), «Пад Уілгамі» (1932), «За радзіму Аўстралію» (1945) і інш.

Літаратура W.H.Wilde, Courage a Grace — Melbourne University Press (1988) Dymphna Cusack and others, Mary Gilmore: A Tribute (1965) W H Wilde and T Inglis Moore, Letters of Mary Gilmore (1980)

Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстраліі Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Сацыялісты Аўстраліі Катэгорыя:Журналісты Аўстраліі