thumb|left|Японія ў эпоху Адзуці-Мамаяма Адзуці-Мамаяма дзідай () — эпоха ў японскай гісторыі з 1568/1573 па 1600/1603 года. Назва эпохі паходзіць ад назваў замкаў Адзуці (прэфектура Сіга) і Мамаяма (Кіёта).
Эпоха Адзуці-Мамаяма спыніла феадальную раздробненасць Японіі перыяду Сэнгоку і характарызаваўся ліквідацыяй рэгіянальных свецкіх і рэлігійных дзяржаўных утварэнняў, развіццём гарадоў, аднаўленнем аўтарытэту імператарскага двара, распаўсюджваннем хрысціянства і актыўнымі кантактамі з замежжам, найперш з Еўропай. Гэты працэс звязаны з імёнамі Оды Набунагі, Таётомі Хідэёсі і Такугавы Іэясу, якія ўвайшлі ў гісторыю як «тры аб'яднальнікі Японіі».
Бітва пры Секігахары і перамога клана Такугава адзначылі пачатак эпохі Эда і аўтарытарнага кіравання Сёгуната Такугава над аб’яднанай краінай.