Ігнацій Быкоўскі (, в. Пяцеўшчына, Менскі павет — ) — асветнік, гуманіст, літаратар.

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Менску і ў піярскай школе ў Віцебску. Удзельнічаў у Расійска-турэцкай вайне 1768—1774 гг., выйшаў у адстаўку, жыў на радзіме.

Творчая і літаратурная дзейнасць

Маральна-этычныя і эстэтычныя погляды Быкоўскага выкладзены ў складанні «Праблема, якая падлягае даследаванню…» (на польскай мове, Менск, 1790). У ім выкладзеная асветніцкая, дэмакратычная канцэпцыя гуманізму, выказаны матэрыялістычныя і атэістычныя думкі, аўтар выступае прыхільнікам геданістычнай этыкі.

У рукапісе на польскай мове «Жыццё Ігната Быкоўскага, паручніка расійскіх войскаў, напісаная ім самім у 1806 годзе» ёсць гістарычныя і літаратурныя факты, якія тычацца Беларусі, а таксама названы нявыдадзеныя працы Быкоўскага.

Выкрываў маральныя заганы пануючых класаў, несправядлівасць і крывадушнасць духавенства. У літаратурнай творчасці і эстэтычных поглядах Быкоўскага — прыхільнік сентыменталізму.

Перакладаў творы Вальтэра, Гельвецыя, Сумарокава і іншых.

Бібліяграфія

Kościół sławy [Text] : poema / Ignacy Bykowski. — Wilno : Druk. XX. Piarów, 1799. — 125 c. ; 8 gr Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — , 78 c. ; 4 gr Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — , 78 c. ; 4 gr Wiersze … [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1798. — с. ; 8 gr Życie I.B…. napisane w r. 1806, oprac, i wstęp T. Mikulski, w: Studia nad oświeceniem, W. 1956.

Спасылкі

BYKOWSKI IGNACY

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкіх войн Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне