Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускія гістарычныя сшыткі — друкаваны орган Беларускага гістарычнага таварыства, які выдаецца з 1994 ў Беластоку 2 разы на год на польскай, беларускай і рускай мовах.
Публікуе навуковыя артыкулы, агляды, рэфераты, біяграфічныя і архіўныя матэрыялы, рэцэнзіі. Публікацыі асвятляюць палітычную, сацыяльную і гаспадарчую гісторыю Беларусі, пытанні культуры, дэмаграфіі, гістарычнай геаграфіі Беларусі, а таксама беларускі грамадска-палітычны рух у Польшчы.
Першыя чатыры сшыткі адрэдагаваў Юрка Каліна, рэдактар наступных нумароў Яўген Мірановіч.
Крыніцы
Спасылкі «Białoruskie Zeszyty Historyczne» у Інтэрнэце — эл. рэсурс kamunikat.org
Катэгорыя:Часопісы Польшчы Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі ў Беластоку Катэгорыя:Беларускае гістарычнае таварыства