— заліў на ціхаакіянскім узбярэжжы галоўнага японскага вострава Хонсю.

Берагі заліва ўваходзяць у тэрыторыю прэфектуры Сідзуока. Аддзелены ад акіяна паўвостравам Ідзу і дзякуючы гэтаму, у значнай ступені абаронены ад акіянскіх хваль. Шырыня заліва ля ўваходу — 56 км, даўжыня — 59 км. Глыбіня больш 2500 метраў: па дне заліва праходзіць жолаб Суруга.

На заліве стаіць некалькі буйных гарадоў: Сідзуока, Сімідзу, Нумадзу, Яідзу. Развіта рыбалоўства і водныя віды спорту.

Гл. таксама Правінцыя Суруга Жолаб Суруга

Крыніцы

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы Японіі