Гіперкапнія ( — празмерна; — дым) — стан, выкліканы празмернай колькасцю CO2 ў крыві; атручэнне вуглякіслым газам. З'яўляецца прыватным выпадкам гіпаксіі.
Пры канцэнтрацыі СО2 у паветры больш за 5 % яго ўдыханне выклікае сімптомы, якія паказваюць на атручванне арганізма: галаўны боль, млоснасць, частае павярхоўнае дыханне, узмоцненая патлівасць і страта свядомасці. Гіперкапнія можа ўзнікнуць у наступных выпадках:
Пры карыстанні няспраўных дыхальных апаратаў замкнёнага цыклу (рэбрызераў); У дрэнна вентыляваных баракамерах; Пры забіўцы балонаў акваланга Пры выкарыстанні кампрэсара з дрэннымі фільтрамі ў душным памяшканні. Пры плаванні з вельмі доўгай дыхальнай трубкай: пры выдыху ў такой трубцы застаецца старое паветра з павышаным утрыманнем CO2; Пры затрымках дыхання пад вадой.
Лячэнне робіцца чыстым кіслародам.
Гл. таксама Гіпакапнія
Катэгорыя:Падводная медыцына Катэгорыя:Сімптомы захворванняў чалавека Катэгорыя:Пульманалогія