МАЗ-5316 — грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4х4, які выпускаецца Мінскім аўтазаводам. Двухвосевы варыянт аўтамабіля МАЗ-6317.
Мадыфікацыі і машыны на шасі МАЗ-5316
Ваенныя
9Т217-1Б — транспартна-зараджальная машына ЗРК «Аса» вытворчасці ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага абсталявання» (Барысаў). У камплект абсталявання ўваходзіць маніпулятар з максімальным вылетам стралы да 6 м і грузападымальнасцю 980 кг. Разлічаны на перавозку да 12 пакетаў (24 касеты) ЗКР.
Цывільныя АГП-32-В — пад’ёмнік на шасі МАЗ-5316F5 з рухавіком ЯМЗ магутнасцю 339 к.с. Здольны падымаць брыгаду рамонтнікаў на вышыню да 32 метраў. Грузападымальнасць калыскі складае 350 кг, а сама яна абсталявана механізмам павароту.
Спорт У пачатку 2000 года да першага Адкрытага Кубка СНД па трак-трыяле вырабілі МАЗ-531639, які абсталёўваўся рухавіком Deutz BF 6M 1015 C магутнасцю 408 к.с. і дзевяціступеньчатай несінхранізаванай каробкай перадач Eaton RTO 14609 B. 21-тонны грузавік меў грузападымальнасць шасі амаль 13 т і развіваў хуткасць да 100 км/г.
З лютага 2000 года пачаліся выступы на афіцыйных спаборніцтвах. Экіпаж у складзе Віктара Маскоўскіх і Андрэя Рудніцкага стаў срэбным прызёрам Чэмпіянату Еўропы 2000 года і перамог у Адкрытым Кубку СНД 2001 года. Пасля завяршэння ўдзелу ў спаборніцтвах па трак-трыяле МАЗ-531639 доўгі час быў не запатрабаваны, а пасля быў перададзены спартыўнай камандзе «МАЗ-СПОРТаўта». У 2014—2015 гадах машыну выкарыстоўвалі ў беларускіх ралі-рэйдах для трэніроўкі маладых пілотаў і штурманаў.
«Богдан-5316»
На пачатку 2016 года карпарацыя «Багдан» заключыла пагадненне з Мінскім аўтамабільным заводам аб вытворчасці грузавікоў падвойнага прызначэння з беларускіх і ўкраінскіх камплектуючых. У межах дамовы пад уласным брэндам «Богдан» ажыццяўляецца выпуск мадэляў 5316, 6317, а таксама 6425.
Гл. таксама КрАЗ-5233
5316 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта