«Чужая бацькаўшчына» — драма 1982 года пра даваеннае жыццё і лёс беларускіх сялян. Фільм зняты паводле раманаў пісьменніка Вячаслава Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» і «Год нулявы».

Сюжэт Фільм расказвае пра жыццё заходнебеларускіх сялян 1938 года. Маладая цяжарная сялянка дзеля шчасця з каханкам хоча расстарацца жытла і гаспадаркі. У фільме уздымаецца праблема беларускага нацыянальнага жыцця ў гады Другой Рэчы Паспалітай.

Узнагароды 1983 — Валерый Рыбараў — Дыплом Усесаюзнага кінафестывалю.

У ролях Уладзімір Гасцюхін Віктар Гогалеў Стэфанія Станюта Антаніна Бендава Вольга Бяляўская Стасіс Петранайціс Наталля Бражнікава Андрэй Дружкін Уладзімір Палякоў

Здымачная група Рэжысёр — Валерый Рыбараў Аўтар сцэнарыя — Аляксандр Лапшын Аператар-пастаноўшчык — Фелікс Кучар Мастак-пастаноўшчык — Яўген ІгнацьеўАляксандр Верашчагін Гукарэжысёр — Сяргей Чупраў Кампазітар — Пётр Альхімовіч

Катэгорыя:Фільмы 1982 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы СССР 1982 года Катэгорыя:Фільмы Валерыя Рыбарава