— адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад прэфектуры Акінава Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Акінава, на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора.
Наха з'яўляецца палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам прэфектуры Акінава.
Гісторыя У XIV—XIX стст. на тэрыторыі горада размяшчаўся замак Сюры, які з'яўляўся сталіцай дзяржавы Рукю. У 1879 годзе Японія анексавала Рукю, далучыўшы яго да прэфектуры Кагосіма. Пазней была ўтворана прэфектура Акінава. 20 мая 1921 года на тэрыторыі Сюры і яшчэ чатырох муніцыпалітэтаў былога каралеўства быў заснаваны горад Наха, які стаў сталіцай новай прэфектуры.
Падчас Другой сусветнай вайны, пры бітве за Акінаву, горад быў амаль цалкам разбураны. У тым ліку была моцна пашкоджана гістарычная частка горада і замак Сюры, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Клімат У Насе цёплы вільготны субтрапічны клімат (Cfa), з гарачым вільготным летам і цёплымі "зімамі". Сярэдняя дзённая тэмпература ліпеня (самага гарачага месяца года) ледзь вышэй 31 °C, начная - каля 26 °C. У студзені - лютым дзённая тэмпература вагаецца ў раёне 19 °C, начная - каля 14 °C. На кожны квадратны метр горада штогод выпадае больш за 2 м дажджу, надзвычай рэдка рэгіструюцца снегапады.
Транспарт thumb|220px|left|Гарадская манарэйка thumb|left|Вуліцы Какусаі Доры ў Насе. Раннія 1950-я гады, да пераходу Акінавы на левабаковы рух Наха з'яўляецца найважнейшым транспартным вузлом Акінавы. Тут размешчаны міжнародны аэрапорт і марскі порт, якія злучаюць горад з астатнімі астравамі архіпелага Рукю і ўсёй Японіяй. Унутрыгарадскі транспарт прадстаўлены аўтобусным паведамленнем і манарэйкавай дарогай, якая налічвае 15 станцый і з'яўляецца асноўнай транспартнай сістэмай горада.
Гарады-пабрацімы Наха мае пяць гарадоў-пабрацімаў, два з якіх размешчаны ў іншых прэфектурах Японіі: Фучжоу, Кітай (1981); Ганалулу, ЗША (1961); Кавасакі, Канагава (1996); Нітынан, Міядзакі (1969); Сан-Вісенты, Бразілія (1978).
Спасылкі
Афіцыйны сайт Японія для самастойных: Акінава, Наха
Катэгорыя:Гарады прэфектуры Акінава Катэгорыя:Астравы Рукю