Віктар Аляксандравіч Стральчэня (, ) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар). Заслужаны артыст Беларусі (1999).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Валодае паўнагучным голасам выразнага тэмбру з яркім верхнім рэгістрам. Сярод партый: Берман («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Каіфа («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава), Грыбаед («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Звездачот, Берандзей, Лыкаў («», «», «» М. Рымскага-Корсакава), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Трыке («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Надзір («» Ж. Бізэ), Тэнар («» Р. Штрауса).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі