Ёган Рудольф Глаўбер (, Карлштат — , Амстэрдам) — нямецкі хімік і ўрач. Значную частку жыцця працаваў у Галандыі. Прыхільнік ятрахіміі. Глаўбер падрыхтаваў шэраг хімічных лекавых прэпаратаў. Перагонкай салетры з сернай кіслатой атрымаў чыстую азотную кіслату, а награваннем кухоннай солі з сернай кіслатой — чыстую саляную кіслату і сернакіслы натрый (глаўбераву соль). Ён удасканаліў печы; адным з першых пачаў выкарыстоўваць у лабараторыі шкляны посуд.
Катэгорыя:Гісторыя хіміі Катэгорыя:Алхімікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карлштаце