Зубр еўрапе́йскі (Bison bonasus) — еўрапейскі від з роду атраду , рэдкая жывёла, якая знаходзіцца ў стане аднаўлення папуляцыі. Апошні прадстаўнік дзікіх быкоў у ЕўропеЧырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5. У раннім Сярэднявеччы зубры яшчэ сустракаліся ў некранутых лясах Заходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Іх асяроддзе пражывання — лісцевыя, хвойныя і мяшаныя лясы ва ўмеранай паласе. У адпаведнасці з такім асяроддзем, зубр, як чародная жывёла, сустракаецца толькі ў малых групах. Тыповы статак налічвае ад 12 да 20 жывёл і складаецца з кароў і маладняку. Палаваспелыя быкі знаходзяцца ў статках толькі падчас цечкі ў самак. Найбліжэйшым сваяком зубра з’яўляецца . Гэтыя два віды генетычна сумяшчальныя і могуць скрыжоўвацца без абмежаванняў.

Папуляцыя зубра ў Еўропе складалася з двух падвідаў: горных зуброў (Bison bonasus caucasicus) і раўнінных (Bison bonasus bonasus). Горныя зубры вымерлі і існуюць сёння выключна як змешаны від (гібрыд) з раўнінным зубрам (раўнінна-каўказская лінія). Гэта лінія ўзыходзіць толькі да аднаго горнага зубра, т. зв. «каўказскага», апошняга чыстакроўнага прадстаўніка гэтага падвіда. Такім чынам, у пародзе зуброў выдзяляецца дзве лініі: раўнінная (Bison bonasus bonasus) і раўнінна-каўказская — скрыжаванне раўнінных і горных зуброў. Кожная пародзістая жывёліна знаходзіцца на ўліку ў адмысловай кнізе, якая вядзецца ў Белавежскім нацыянальным парку.

У 1920-х гг. зубр быў пад пагрозай знікнення. Апошняга дзікага зубра застрэлілі на Каўказе ў 1927 г. Усе сённяшнія зубры паходзяць усяго ад дванаццаці асобін, захаваных у заапарках і запаведнікахKrasińska M., Krasiński Z. Der Wisent. Die Neue Brehm-Bücherei. с. 42. Нізкая генетычная зменлівасць з’яўляецца адною з галоўных пагроз для доўгатэрміновага захавання віду<ref>Ariane Bemmer: Lob des Wiederkäuens In: Der Tagesspiegel vom 28. September 2013</ref>.

Дзякуючы намаганням па захаванні віду з боку заапаркаў і прыватных асоб, у 1952 г. стала магчымым ізноў пасяліць першыя свабодныя статкі зуброў у раёне сённяшняга Белавежскага нацыянальнага парку на беларуска-польскай мяжы. У 2004 г. існавала 31 свабодная папуляцыя з агульнай колькасцю 1955 зуброў. Гэта складае каля 60 % сусветнага пагалоўяKrasińska M., Krasiński Z. Der Wisent. Die Neue Brehm-Bücherei. с. 265.

Этымалогія Зубр — кароткая форма старажытнага прыметніка, утвораная ад зуб з дапамогай суфікса -р-.Зуб мае больш старажытнае значэнне тыпу «востры, выступаючы прадмет», якое пазначала доўгія рогі гэтай жывёлы, таму Зубр можна перакласці як «рагаты»Происхождение слов. Названия животныхзубр Фасмер Макс.

Апісанне

Зубр — самае цяжкае і буйное з наземных млекакормячых у ЕўропеЗаповедники зубров в Румынии 29.07.2011. Варта заўважыць, што гэта тычыцца старых замераў XIX і першай паловы і сярэдзіны XX стагоддзяў, а сучасныя зубры сталі некалькі драбнейшыя і саступаюць па памерах як сваім продкам (і іх пудзілам), гэтак і сучасным амерыканскім (падвід амерыканскіх бізонаў). Вага сучасных дарослых самцоў белавежскага падвіду дасягае 850 кілаграмаўПатриарх Налибокской пущи , каўказскага — 700. Даўжыня тулава да 330 см ці нават большая, вышыня ў плячах ад 1,6 да амаль 2 метраў. Самкі драбнейшыя за самцоў. Як ужо адзначалася, сучасныя зубры некалькі здрабнелі, а даныя аб звычайным для іх росце ў 2 метры і вазе да тоны, якія сустракаюцца ў энцыклапедыях і даведніках, грунтуюцца на абмеры жывёл векавой даўнасці.

Пярэдняя частка цела ў зубра значна лепш развітаЗУБР (Bison bonasus)  — яна масіўнейшая, вышэйшая і шырэйшая чым задняя, карак і перад выдаецца гарбомЗубр животное Зубр на сайце WWF.ru.

падабраны і не правісае.

Галава жывёлы масіўная, укарочаная з шырокім выпуклым ілбом, нахіленая ўніз. Рогі ў зубра невялікія і чорныя, круглявыя, выпуклыя, накіраваныя выгібам вонкі (у бакі), а кончыкамі ўверх. На працягу жыцця яны не змяняюцца, унутры полыя. Даўжыня іх па вонкавым выгібе да 65 см, развал — да 78 смЗубр, зубр европейский (Bison bonasus) .

Вушы кароткія і шырокія, густа парослыя поўсцю ўнутры і звонку.

Вочы маленькія і шырока расстаўленыя, цёмна-карычневага, амаль чорнага колеру, вочны яблык выпуклы і рухлівы. Зрэнка вертыкальна даўгаватая, у сярэдзіне звужаная. Вейкі доўгія і густыя.

Губы, язык і паднябенне цёмныя, аспідна-сіняватага колеру. Язык пакрыты сасочкамі значнай велічыні.

Зубоў 32. Формула іх у зуброў агульная з большасцю : разцы 0/3, клыкі 0/1, перадкарэнныя 3/3, карэнныя 3/3. Разцы пашыраныя і маюць долатападобную форму.

Шыя магутная, тоўстая, без характэрнага для многіх быкоў адвіслага . Ногі у зубра моцныя, тоўстыя, прычым пярэднія нашмат карацейшыя за заднія. Капыты вялікія, выпуклыя, ёсць таксама маленькія бакавыя капыткі, якія не дасягаюць зямлі ().

Хвост у зуброў пакрыты доўгімі валасамі амаль па ўсёй даўжыні, на канцы густы валасяны пучок, падобны на пэндзаль. Хвост прыкметна адрознівае зубра ад іншых быкоў і хатняга рагатага быдла. Хваставых пазванкоў ў зубра на адзін больш, чым у хатняга быка, але кожны з іх карацейшы, таму ў цэлым і ўвесь хвост карацейшы, што асабліва прыкметна пры параўнальна вялікіх памерах звера. Апошні хваставы пазванок не даходзіць да Карцов Г. Беловежская пуща, 1382—1902.— 295 с.: ил., 2007 .

Без уліку рагоў і капытоў зубр цалкам пакрыты густой поўсцю і толькі сярэдзіна верхняй губы і пярэдні край ноздраў голыя. Спераду тулава і на грудзях поўсць доўгая і падобная на грыву, а на горле і падбародку — на бараду. Галава і лоб пакрытыя кучаравай поўсцю. Ззаду поўсць кароткая, што асабліва кідаецца ў вочы ў параўнанні з доўгай поўсцю спераду, таму часам складваецца памылковае ўражанне, быццам задняя частка ў зубра голая, але гэта не так — уся скура ў зубра пакрыта поўсцю.

Летняя зубра каштанава-бурая. Галава прыкметна цямнейшая за тулава. Барада чорная, грыва светла-каштанавая. Зімовая афарбоўка цямнейшая, акрамя таго зімовая поўсць даўжэйшая, гусцейшая і больш кучаравая чым летняя. У маладых цялят поўсць бежавая пры нараджэнні, пазней — карычневая з чырвоным адценнем.

Вясновая адбываецца ў сярэдзіне мая-чэрвені, прычым да чэрвеня старая поўсць вылазіць настолькі, што зубры здалёк здаюцца голымі. У верасні поўсць кароткая, але такі густы, што з-за яго ўжо не відаць скуры. Да зімы поўсць даўжэе, асабліва ў пярэдняй частцы цела і на галовах у самцоў. Шэрсць на загрыўку зуброў тырчыць уверх, з-за чаго жывёлы здаюцца вышэйшымі.

Каровы меншыя за быкоў ростам, маюць больш тонкія і гладкія рогі. Поўсць на галаве і шыі, а таксама барада меншыя чым у самцоў. Зубраняты адрозніваюцца ад хатніх цялят вялікімі галовамі, высокім гарбатым каркам і барадой, якая звешваецца з ніжняй часткі мыскі. Поўсць у маладых зуброў карацейшая чым у дарослых.

У зубра добра развітыя нюх і слых, а зрок крыху горшы.

Сам зубр адчувальна пахне мускусам.

Наяўнасць зуброў у пэўнай мясцовасці можна вызначыць па іх і памёце, а таксама па аб’едзенай папараці (ні ва ўсходнееўрапейскіх лясах, ні на Каўказе цяпер няма іншых жывёл, якія б елі папараць). Памёт зуброў вельмі падобны на каровін. След звера таксама вельмі падобны на след каровы, толькі пяткі значна больш ўціскаюцца і самі сляды большыя і круглейшыя, чым у кароў. У зубрыц след некалькі даўжэйшы і вастрэйшы, чым у самцоў.

Арэал

Гістарычны арэал віду прасціраўся ад Пірэнеяў, Англіі і паўднёвай Скандынавіі да Заходняй Сібіры.Чырвоная кніга Украіны

Вольнажывучыя папуляцыі зараз ёсць у Польшчы, Літве, Беларусі, Украіне, Румыніі, Расіі, Славакіі, Латвіі, Кыргызстане, Малдове (з 2005 года)Bison in the Republic of Moldova і Іспаніі (з 2010).

На Беларусі існуе сем прыродных мікрапапуляцый зуброў: Белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азёрская, Азяранская, агульнай колькасцю каля тысячы галоўКонцепцию сохранения зубров разработали в Беларуси Фільм «Радиоактивные волки Чернобыля» Стадо зубров в Полесском радиационно-экологическом заповеднике ежегодно увеличивается .

Роднасныя адносіны Зубр вельмі блізкі да , з якім уваходзіць у адзін род. Абодва віды могуць без абмежаванняў скрыжоўвацца і даваць пладавітае патомства — , з-за чаго іх часам разглядаюць як адзін від.

Падвіды

Усяго існавалі тры падвіды зуброў, два з якіх на сучасных момант зніклі: Bison bonasus bonasus — белавежскі зубр; Bison bonasus caucasicus — (апошнія «чыстыя» прадстаўнікі падвіду былі знішчаны ў пачатку XX стагоддзя); Bison bonasus hungarorum — зубр карпацкі або венгерскі (канчаткова знішчаны ў канцы XVIII стагоддзя)Recently extinct animals — Bison bonasus hungarorum Праект APUS.RU .

Белавежскі (еўрапейскі) падвід аднаўляецца шляхам развядзення жывёл, якія захаваліся ў заапарках, каўказскі — узнаўляецца гібрыдызацыяй Bison bonasus і Bison bonasus caucasicus.

Асаблівасці біялогіі

Гон

у зуброў адбываецца ў канцы лета — пачатку восені (жнівень (ліпень)-верасень). У быкі рыюць капытамі зямлю, труцца аб дрэвы, б’юцца паміж сабой, але пры гэтым у адрозненне ад хатняй жывёлы не равуць.

Пераважаюць лабавыя (лоб у лоб) сутыкненні, але нярэдкія і ўдары рагамі збоку. Пачынаецца бой з дэманстрацыі пагрозы: быкі стаяць адзін супраць аднаго, нахіліўшы галаву, рохкаюць, качаюць галавой уверх-уніз, направа-налева, капаюць зямлю капытом, валяюцца па зямлі, а затым, сутыкаючыся лбамі, спрабуюць прагнаць праціўнікаЗубры и бизоны: долгий путь к спасению .

Бойкі часта атрымліваюцца даволі жорсткімі. У барацьбе за самку самцы нярэдка наносяць адзін аднаму цяжкія траўмыТаёжный гость. Зубр . Пераможаны зубр апускае галаву, як бы прызнаючы перавагу суперніка, паварочваецца і адыходзіць.

Цяжарнасць і дзяцінства

Як і ў свойскіх быкоў, у зуброў цяжарнасць доўжыцца 9 месяцаў, таму роды прыпадаюць на канец красавіка-май. У каровы нараджаецца адно зубраня вагой да 25 кг, якое праз 1-1,5 гадзіны ўжо можа бегчы за самкай. Зубрыха год выкормлівае цяля малаком (яго тлустасць — 8-12 %, часам да 14 %), але дзіцяня не пакідае маці на працягу двух гадоў, хоць на другі год ужо сілкуецца самастойна. Першую раслінную ежу зубраня спрабуе ва ўзросце трох тыдняў.

Палавой спеласці зубры дасягаюць у шасцігадовым узросце, часам раней. Гон у самак здараецца раз у 3 гады. Працягласць жыцця складае 20-25 гадоў, асобныя прадстаўнікі віду дажываюць да 30 гадоў (у заапарках працягласць жыцця зуброў звычайна даўжэйшая чым на волі).

Харчаванне

У вясенне-летні перыяд зубры трымаюцца ў мясцінах з разнатраўем і сілкуюцца пераважна травой і значна менш — карой дрэў, увосень часта збіраюцца ў дубровах. Зімой добра раскопваюць корм з-пад снегу капытам ці рогам, робяць ямкі ў снезе пысай, ядуць шмат галінак і кары, але часам могуць есці нават ігліцу, у запаведніках трымаюцца паблізу спецыяльных падкормачных пляцовак. Акрамя гэтага могуць есць пабегі раслін, лішайнікі і нават грыбы.

Склад кармавых раслін зуброў адносна вялікі — не меней чым 400 відаў, склад корму мяняецца ў залежнасці ад сезону і канкрэтнай мясцовасці.

З драўнянага корму перавага аддаецца , , , , з травяністых раслін — , , . Хмызнякі і кустоўі ў рацыёне прадстаўлены , , . Дарослыя зубры ў суткі з’ядаюць 40-60 кг зялёнай масы (маладняк ва ўзросце 2-3 гадоў удвая менш) і выпіваюць да 50 літраў вады. У натуральных умовах у летні перыяд травяністы корм зубра складае 70-80 %, драўняна-галінаваты — 20-30 %.

Паводзіны

Вялікую частку дня зубры спяць або дрэмлюць, хоць зрэдку могуць пасвіцца і днём, але як правіла на пашу або на вадапой яны ідуць увечары за тры-чатыры гадзіны да заходу сонца.

Нягледзячы на свой велічэзны рост, зубр перамяшчаецца хутка. Ён нават можа скакаць галопам і, больш таго, лёгка пераскоквае перашкоду вышынёй у 2 метры.