Мілаван Глішыч (; , вёска Градац, Заходняя Сербія — , Дуброўнік) — сербскі пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Глішыч адзін з пачынальнікаў крытычнага рэалізму ў сербскай літаратуры. Пісаў сатырычныя памфлеты і фельетоны; у 1870-я гг. у апавяданнях і аповесцях «Галава цукру», «Рогі», 1875, «Доўг плацяжом чырвоны», «Музыка», 1879, і інш. апавядаў пра жыццё сялян.
Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Перакладчыкі Сербіі Катэгорыя:Перакладчыкі на сербскую мову