Максіміліян I (), таксама Максіміліян I Іосіф ( — ) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.

Біяграфія Сын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен, а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга.

Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут, заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі.

У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна.

Сям'я У 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (1765—1796), у іх было 5 дзяцей: Людвіг (1786—1868), кароль Баварыі; Аўгуста (1788—1851), у 1806 годзе ажанілася з Яўгенам Багарнэ, прынцам Лейхтэнбергскім; Амалія (1790—1794); Караліна (1792—1873), у 1808 годзе ажанілася з Вільгельмам I, каралём Вюртэмберга, з якім развялася ў 1814 годзе, у 1816 годзе ажанілася з Францам II, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі; Карл Тэадор (1795—1875).

Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (1776—1841), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся: thumb|left|Іозеф Карл Штылер. Партрэт дочак Максіміліяна I: Людовікі, Марыі і Сафіі сын (1799) Максіміліян (1800—1803); Елізавета (1801—1873), у 1823 годзе ажанілася з Фрыдрыхам Вільгельмам IV, каралём Прусіі; Амалія (1801—1877), у 1822 годзе ажанілася з Іаганам, каралём Саксоніі; Марыя (1805—1877), у 1833 годзе ажанілася з Фрыдрыхам Аўгустам II, каралём Саксоніі; Сафія (1805—1872), у 1824 годзе ажанілася з Францам Карлам Аўстрыйскім; Людавіка (1808—1892), у 1828 годзе ажанілася з герцагам Максіміліянам Вітэльсбахам. Максіміліяна (1810—1821).

Спасылкі Дзеці Максіміліяна I

Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Курфюрсты баварскія Катэгорыя:Каралі баварскія Катэгорыя:Курфюрсты пфальцкія Катэгорыя:Герцагі юліхскія Катэгорыя:Герцагі бергскія Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства