Васіль Хамутоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2000—2008).
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім стаў чэмпіёнам краіны. З 2000 года пачаўся легіянерскі перыяд кар’еры, дзе найбольш паспяховым быў перыяд у румынскім «Сцяўа» (два тытулы чэмпіёна Румыніі). У 2013 годзе разам з іншым румынскім клубам, «Петралулам», выйграў Кубак Румыніі.
У ліпені 2013 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе заняў месца асноўнага брамніка замест атрымаўшага траўму Паўла Часноўскага.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2014 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінскага клуба. 6 чэрвеня 2014 года ў матчы супраць «Гомеля» ў соты раз захаваў свае вароты ў недатыкальнасці, тым самым уступіўшы ў клуб «сухіх» брамнікаўСухо стой. Маленький повод улыбнуться . У жніўні 2014 года перастаў трапляць у склад жодзінскага клуба, і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клубХомутовский, Левицкий и Козека покинули «Торпедо-БелАЗ».
У лютым 2015 года трэніраваўся з дублем мінскага «Дынама», пазней з асноўным складам клуба адправіўся на збор у Турцыю. 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з дынамаўцаміМинское "Динамо" объявило о подписании Василия Хомутовского. У пачатку сезона 2015 некаторы час з’яўляўся ў стартавым складзе дынамаўцаў. У маі 2015 года стаў гуляючым трэнерам брамнікаў «Дынама» ў штабе новага галоўнага трэнера Вука РашавічаВук Рашович утвержден главным тренером минского "Динамо" і з таго часу больш не з’яўляўся на полі, саступіўшы месца Аляксандру Гутару. У ліпені 2016 года разам з Рашавічам пакінуў «Дынама»Хомутовский выступил с обращением к болельщикам минского «Динамо».
Міжнародная кар’ера Доўгі час выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера У жніўні 2016 года стаў трэнерам брамнікаў клуба «Крумкачы»Василий Хомутовский стал тренером вратарей в "Крумкачах". У кастрычніку таго ж года, пасля таго як галоўны трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб перайшоў на працу ў львоўскія «Карпаты», застаўся кіраваць камандай разам з Якавам ЗалеўскімПавлюкович и Ванюшкин покинули тренерский штаб «Крумкачоў». У студзені 2017 года абвясціў аб тым, што пакідае «Крумкачы»Хомутовский принял решение не продлевать контракт с «Крумкачами», аднак ужо ў сакавіку вярнуўся ў трэнерскі штаб камандыВасилий Хомутовский вернулся в "Крумкачы".
У верасні 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў адэскім «Чарнаморцы»Олег Дулуб представлен в качестве главного тренера одесского "Черноморца". У снежні таго года ўслед за Дулубам пакінуў украінскі клуб«Черноморец» подтвердил уход Дулуба. Команду покинули Хомутовский и Поклад.
У студзені 2018 года ўслед за Дулубам увайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасці трэнера брамнікаў. У чэрвені 2018 года, неўзабаве пасля звальнення Дулуба з БАТЭ, таксама пакінуў клубХомутовский вслед за Дулубом покинул БАТЭ.
У жніўні 2018 года стаў трэнерам брамнікаў брэсцкага «Дынама»Василий Хомутовский - новый тренер вратарей брестского "Динамо". Пакінуў пасаду ў верасні 2020 годаБрестское "Динамо" и Василий хомутовский расторгли контракт по соглашению сторон.
У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Вука Рашавіча ў саудаўскім клубе «Аль-Фейха». У студзені 2022 года быў прадстаўлены ў якасці трэнера брамнікаў «Львова», які ўзначальваў Алег ДулубВасилий Хомутовский - новый тренер вратарей во "Львове". Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў красавіку 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі румынскага «Сцяўа»Каким был Хомутовский в «Стяуа»: получил кличку «Русский», объяснял тренеру, что не наркоман, выбил беларусов из Кубка УЕФА, уехал в Киев из-за ссоры с Дзенгой.
Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года"Требуем признать выборы недействительными". Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .
У верасні 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь для правядзення аперацыі на калене, быў затрыманы, на яго была заведзена крымінальная справа. У снежні 2022 года за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак» быў прысуджаны да двух гадоў дамашняй «хіміі». 27 снежня 2022 года праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 1999 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 Чэмпіён Румыніі (2): 2004/05, 2005/06 Уладальнік Кубка Румыніі: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Атака Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Атака-Спорт Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вальдгоф Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст-2 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Сцяўа Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Карл Цэйс Ена Катэгорыя:Ігракі ФК Аўгсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Петралул Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»