Ява́нская мова (саманазва: ꦧꦱꦗꦮ, bạsạ Jạwạ) — аўстранезійская мова, родная мова яванцаў. З'яўляецца адной з найбуйнейшых моў свету, якая не мае афіцыйнага статусу. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі, а таксама ў Малайзіі, Сурынаме і іншых краінах. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 82 млн. чал.

Рэгіянальныя асаблівасці У Інданезіі вылучаюць 3 буйныя дыялекты яванскай мовы: заходні, цэнтральны і ўсходні. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 18 больш дробных дыялектаў. Значныя асаблівасці таксама мае дыялект, на якім размаўляюць яванцы Сурынама і іншых краін Вест-Індыі.

Пісьмовасць У раннім сярэднявеччы яванцы запазычылі алфавіт палава. На яго аснове ўзнікла мясцовая пісьмовасць, якой карысталіся пры напісанні кніг на мове каві: + ha na ca ra ka /hɔ/ /nɔ/ /tʃɔ/ /ɽɔ/ /kɔ/ da ta sa wa la /dɔ/ /tɔ/ /sɔ/ /wɔ/ /ɭɔ/ pa dha ja ya nya /pɔ/ /ɖɔ/ /dʒɔ/ /jɔ/ /ɲɔ/ ma ga ba tha nga /mɔ/ /gɔ/ /bɔ/ /ʈɔ/ /ŋɔ/

У XV ст. з распаўсюджаннем ісламу карысталіся арабскім алфавітам, які набыў на Яве назву пегон:

У XIX ст. была складзена яванская пісьмовасць на аснове лацінкі:

Aa, Bb, Cc, Dd, Ee, Éé, Èè, Ff, Gg, Hh, Ii, Jj, Kk, Ll, Mm, Nn, Oo, Pp, Qq, Rr, Ss, Tt, Uu, Vv, Ww, Xx, Yy, Zz

Літары f, q, v, x, z звычайна выкарыстоўваюцца для напісання слоў, запазычаных з іншых моў.

Кароткі размоўнік Яванская мова Беларуская мова Inggih, iyo Так Mboten, ora Не Halo Прывітанне Sugeng enjing Добрай раніцы Sugeng siang Добры дзень Sugeng dalu Добры вечар Asmanipun panjenengan sinten? Як тваё імя? Nami kula Mikalaj Мяне завуць Мікалай Kulạ saking Bélarus Я — беларус Maturnuwun sanget Вялікі дзякуй Sami-sami Калі ласка Aku ora mudeng Не разумею Aku tresna karo kowe Я цябе кахаю Tinggalna aku! Пакінь мяне! Aku ora seneng Мне гэта не цікава Pira regane Колькі гэта каштуе? Larang Дорага Murah Танна Aku mung nonton wae Мне трэба толькі паглядзець Kowe wis ora waras? Здурэў?

Спасылкі

Javanese Language Javanese alphabet (Carakan) Learn Javanese

Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы Катэгорыя:Мовы Інданезіі