Аляксандр Уладзіміравіч Данішэўскі () — расійскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера За час кар’еры прафесійнага футбаліста паспеў пагуляць у некалькіх расійскіх клубах Прэм’ер-лігі. Выступаў за маскоўскі «Cпартак» і махачкалінскі «Анжы». Таксама быў іграком «Арсенала» з Кіева.
У ліпені 2013 года Данішэўскі стаў футбалістам бабруйскай «Белшыны». У дэбютнай гульні супраць футбольнага клуба «Гомель» выйшаў на замену на 72-й хвіліне і праз 3 хвіліны адзначыўся голам, зрабіўшы лік 3:1 на карысць бабруйскага клуба. Усяго за бабруйчан забіў 5 галоў, але па заканчэнні сезону ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб.
У сакавіку 2014 года перайшоў у клуб «Зорка» з украінскай Першай лігіАлександр Данишевский перешел в «Звезду», але ўжо ў маі 2014 года кантракт з кіраваградцамі па ўзаемнай згодзе быў разарваныФутбол. Александр Данишевский и кировоградская «Звезда» расторгли контракт по обоюдному согласию. У другой палове 2014 года выступаў у другім дывізіёне Расіі за севастопальскі СКЧФ, а ў 2015 годзе гуляў за гэты клуб ужо ў чэмпіянаце Крыма. У снежні 2015 года пакінуў Севастопаль, сезон 2016/17 распачаў у клубе «Гвардзеец». У 2017 годзе гуляў за севастопальскі КАМО, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Дасягненні Чэмпіён Расіі: 2001 Уладальнік Кубка Расіі: 2002/03 Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2002 Фіналіст Кубка Расіі: 2004/05 Пераможца Першай украінскай лігі: 2012/13
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Гвардзеец Гвардзейскае Катэгорыя:Ігракі ФК СКЧФ Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Жамчужына Сочы Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Спортакадэмклуб Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква