Goliathus — род вельмі буйных жукоў з падсямейства бранзоўкі ў складзе сямейства пласцініставусыя, распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Афрыцы.

Прадстаўнікі роду лічацца аднымі з самых цяжкіх жукоў у свеце — асобныя асобіны самцоў шэрагу відаў пры жыцці могуць важыць згодна з адных дадзеных да 47 грамаў, а па іншых — да 80-100 грамаў.

Літаратура Gilbert Lachaume: The Beetles of the World, volume 3, Goliathini 1, 1983, Sciences Nat, Venette.

Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Пласцініставусыя