Вешанка звычайная (Pleurotus ostreatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства .

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы.

Шапка дыяметрам 3—17 см, пукатая або шырокалейкападобная, часта эксцэнтрычная, сухая; цёмна-бурая, потым папяліста-шэрая, жаўтаватая, амаль белая. Мякаць шчыльная, мяккая, белая, добра развітая. Пласцінкі разгалінаваныя, белыя, жаўцеюць. Край пласцінак няроўны. Ножка бакавая, цыліндрычная, суцэльная, белая, каля асновы злёгку валасістая; часам ножкі зусім няма.

Экалогія Ядомы грыб. Расце на пнях і ствалах лісцевых парод асобнымі экзэмплярамі і групамі. На тэрыторыі Беларусі пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені — верасні. Культывуецца.

Літаратура Вешанка звычайная // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.  — С. 450.

Катэгорыя:Радоўкавыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі