Рауль Рыкарда Альфансін Фулькес (; , Часкамус, правінцыя Буэнас-Айрэс — , Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі палітык, прэзідэнт Аргенціны з 1983 па 1989 ад партыі Грамадзянскі радыкальны саюз. Атрымаў перамогу на свабодных выбарах, але не змог спыніць гіперінфляцыю і рост знешняга доўгу. У 1989 годзе пайшоў у адстаўку.

Ён быў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам Аргенціны пасля падзення вайсковага рэжыму. Падчас свайго кіравання Рауль Альфансін выступаў за абарону правоў чалавека, сацыяльныя і эканамічныя рэформы.

Катэгорыя:Прэзідэнты Аргенціны Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага Катэгорыя:Члены Грамадзянскага радыкальнага саюза Катэгорыя:Юрысты Аргенціны