Зару́жанне, Ружына, Заружань — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Заружанне.
Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,3 км,найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Аб'ём вады 0,34 млн. м³. Плошча вадазбору 9,44 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 м (ва ўсходняй частцы да 2 м). Берагі нізкія, пераважна забалочаныя.
Возера выкарыстоўваецца як прыёмнік меліярацыйных сістэм. Сцёк па канале ў раку Лукомка.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна