Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (поўная назва — «Міжнародны трыбунал для судовага пераследу асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 года») (, ) — судовая структура ААН. Створана 3 мая 1993 згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджанай рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН № 827 ад 25 мая 1993.

Гісторыя У кастрычніку 1992 Савет Бяспекі ААН заснаваў камісію экспертаў па расследаванні і аналізу інфармацыі аб парушэннях Жэнеўскіх канвенцый і іншых нормаў міжнароднага права на тэрыторыі былой Югаславіі. За год з невялікім спецыялісты даследавалі 65 тысяч атрыманых з розных крыніц матэрыялаў, правялі 32 даследчыя місіі. Высновы камісіі: сусветнай арганізацыі належыць неадкладна стварыць судовы орган для расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.

Рэзалюцыя аб стварэнні Трыбунала была прынята аднагалоснаВынікі галасавання па рэзалюцыі ААН № 827.

Міжнародны трыбунал скончыў працу 21 снежня 2017. За час працы Міжнароднага крымінальнага трыбунала па былой Югаславіі былі прад'яўлены абвінавачванні 161 чалавеку, 90 з іх асуджаны. Разборы працягваліся больш за дваццаць гадоў, за час судовых працэсаў дапыталі каля пяці тысяч чалавек.

Паўнамоцтвы Кампетэнцыя Трыбунала, а таксама формы і метады яе рэалізацыі былі акрэслены ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджаны Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 827. Гэты ключавы дакумент і прыкладзены да яго Статут МТБЮ адыгрываюць ролю яго асноўнай прававой базы. Палажэнні, якія ў іх змяшчаюцца выступаюць у якасці крытэрыяў правамернасці ўсіх яго рашэнняў і дзеянняў, яны вызначаюць яго мэты, юрысдыкцыю, структуру, крыніцы права, галоўныя функцыі і прынцыпы дзейнасці.

Згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН, «кампетэнцыя Трыбунала грунтуецца на мандаце, вызначаным у пункце 1 рэзалюцыі № 808 Савета Бяспекі ААН»Доклад Генерального секретаря ООН // Документы ООН. IS/25704 от 3 мая 1993 г.

Катэгорыя:Суды ў Гаазе Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Харватыі Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны